Мужчына з Кёльб’ерга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мужчына з Кёльб'ерга)

Мужчына з Кёльб'ерга, раней вядомы як Жанчына з Кёльб'ерга — адна з самых старажытных з захаваных балотных мумій і адначасова самая старажытная знаходка чалавечых парэшткаў на тэрыторыі Даніі. Мужчына належаў да перыяду Маглемозе, прыкладна 8000 гадоў да н. э.

Цела выявілі ў 1941 годзе ў К'ельберг-Мозе у камуне Вісенб'ерг (па сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню — у камуне Асенс) на дацкім востраве Фюн. Яно было ў значнай меры шкілетавана, некаторыя фрагменты шкілета адсутнічалі. Па дадзеных антрапалогіі, гэты чалавек памер ва ўзросце 20—25 гадоў. Астанкі мужчыны ў цяперашні час захоўваюцца ў Гарадскім музеі г. Одэнсэ. Першапачаткова цела трапіла ў воды возера, якое з часам ператварылася ў балота. На костках шкілета не выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці, таму мяркуецца, што гэты мужчына проста ўтапіўся па неасцярожнасці.

Змена пола[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе выявілася, што пол цела, якое раней лічылі жанчынай, на самай справе з'яўляецца мужчынскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]