Мужчына майго жыцця
| Мужчына майго жыцця | |
|---|---|
| фр.: Mon homme | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастакі-пастаноўшчыкі | Georges Glon[d] і Willy Holt[d] |
| Працягласць | 99 хв. |
| Краіна | |
| Мова | французская |
| Год | 20 чэрвеня 1996[1] і 1996 |
| IMDb | ID 0117073 |
«Мужчына майго жыцця» (фр.: Mon homme) — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, зняты ў 1996 годзе з удзелам Анук Грынбер і Жэрара Ланвена. Фільм быў прадстаўлены на 46-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі, дзе Грынберг атрымала «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую жаночую ролю.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Мары Абарт, паспяховая прастытутка, апантаная сваёй прафесіяй, падбірае на вуліцы бруднага валацугу і прыводзіць яго да сябе ў дом. Больш за тое, яна пакідае яго ў сябе і прапануе яму стаць яе сутэнёрам. Клопатамі Мары валацуга ператвараецца ў важнага дэндзі, які бессаромна эксплуатуе сваю выратавальніцу. Ён заводзіць сабе палюбоўніцу і спрабуе яе таксама вывесці на панэль.
Бертран Бліе ў сваёй звычайнай сюррэалістычнай манеры даследуе вечныя праблемы ўзаемаадносін мужчын і жанчын, адлюстроўваючы іх у сваім фільме, як у крывым люстэрку. Межы рэальнасці нібы злёгку размытыя. Даведзеныя да абсурду сітуацыі — гэта горкая ўсмешка аўтара над «нязручнымі» тэмамі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Анук Грынбер — Мары Абарт
- Жэрар Ланвен — Жано
- Валерыя Бруні-Тэдэскі — Сангвін
- Аліўе Марцінес — Жан-Франсуа
- Бернар Ле Кок — інспектар Марв’е
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=2954 Праверана 7 сакавіка 2018.