Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь Беларусь

Лагатып

Рэйтынг ФІБА 56-е (26 лютага 2019)
Член ФІБА з 1992
Рэгіён ФІБА ФІБА Еўропа
Нацыянальная федэрацыя Беларуская федэрацыя баскетбола
Трэнер Расціслаў Вяргун
Алімпійскія гульні
Удзелы 0
Медалі няма
Чэмпіянаты свету
Удзелы 0
Медалі няма
Чэмпіянат Еўропы
Удзелы 0
Медалі няма
Форма
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Дамашняя
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Гасцявая

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе — зборная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на турнірах па баскетболе. У фінальных этапах чэмпіянату Еўропы не выступала ніколі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя Чэмпіянату свету па баскетболе 2023 года[правіць | правіць зыходнік]

Прэкваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы снежня 2019 года Беларуская федэрацыя баскетбола аб’явіла аб прызначэнні Расціслава Вяргуна на пасаду галоўнага трэнера зборнай[1].

29 кастрычніка 2019 года ў выніку жараб’ёўкі зборная Беларусі апынулася ў групе А папярэдняга раўнда кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Зборная перайграла двойчы каманду Кіпра (97:41, 89:53) і каманду Албаніі (90:50, 93:72). Зборную Партугаліі Беларусь перамагла ў хатнім матчы (72:56), аднак у гасцях прайграла (75:57), у выніку чаго заняла 2-е месца ў групе. Заняўшы другое месца ў групе, зборная перайшла ў другі этап кваліфікацыі. Знаходзячыся ў 3-м кошыку, у выніку праведзенай 28 красавіка 2021 года жараб’ёўкі зборная апынулася ў групе D. У сувязі з пандэміяй COVID-19 матчы этапу прайшлі ў адной краіне — Партугаліі. У групе зборная двойчы сустракалася са зборнай Латвіі (83:92, 60:83) і зборнай Румыніі (77:72, 94:66). Двойчы прайграўшы Латвіі і двойчы перамогшы Румынію, зборная Беларусі заняла другое месца ў групе і атрымала права выступіць у кваліфікацыі.

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку жараб’ёўкі, якая прайшла 31 жніўня 2021 года, Беларусь апынулася ў групе В, дзе перамагла ў першым туры зборную Турцыі (84:70). Па прычыне падтрымкі, якую беларускі бок аказвае расійскай агрэсіі супраць Украіны, Хоўм-офіс Вялікабрытаніі (Дэпартамент унутраных спраў Вялікабрытаніі) 26 лютага 2022 года ануляваў візы зборнай Беларусі перад матчам супраць зборнай Вялікабрытаніі, які павінен быў адбыцца ў Ньюкасле 28 лютага 2022 года[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У прэ-кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 зборная Беларусі была прадстаўлена ў наступным складзе[3][4]:

 Склад зборнай Беларусі па баскетболе
Ігракі Трэнеры
Паз. Імя Дата нараджэння (узрост) Рост Клуб
Ф 16 Яўген Белянкоў 11 чэрвеня 1995 (28 гадоў) 198 см Беларусь Цмокі-Мінск
РА 13 Сяргей Вабішчэвіч 4 чэрвеня 1988 (35 гадоў) 191 см Беларусь Цмокі-Мінск
ЦФ 15 Аляксандр Семянюк 14 верасня 1993 (30 гадоў) 207 см Беларусь Цмокі-Мінск
А 1 Вячаслаў Корж 23 верасня 1986 (37 гадоў) 193 см Беларусь Цмокі-Мінск
ЛФ 8 Мікіта Мешчаракоў 16 чэрвеня 1988 (35 гадоў) 203 см Беларусь Цмокі-Мінск
Ц 9 Арцём Парахоўскі 6 кастрычніка 1987 (36 гадоў) 210 см Ізраіль Макабі Тэль-Авіў
АА 10 Віталь Лютыч 9 мая 1992 (31 год) 198 см Расія Енісей
ЛФ 12 Дзмітрый Паляшчук 21 мая 1985 (38 гадоў) 205 см Беларусь Цмокі-Мінск
РА 18 Маалік Уэйнс 2 мая 1991 (32 гады) 185 см Іспанія Жавентут
РА 1 Дэван Садлер 10 мая 1991 (32 гады) 188 см Беларусь Цмокі-Мінск
АА 14 Аляксандр Кудраўцаў 23 мая 1980 (43 гады) 190 см Беларусь Цмокі-Мінск
Ф 7 Максім Салаш 6 мая 1996 (27 гадоў) 206 см Беларусь Цмокі-Мінск
Галоўны трэнер

Беларусь Аляксандр Круцікаў

Асістэнты трэнера

Беларусь Ягор Мешчаракоў
Польшча Войтэк Валіх


Легенда
  • (К) Капітан каманды

Турнір: Прэ-кваліфікацыя чэмпіянату свету-2019
Апошняе змяненне: 13 жніўня 2017

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]