Мужчынская зборная ЗША па баскетболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мужчынская зборная ЗША па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе ЗША на міжнародных спаборніцтвах. Кіруецца Федэрацыяй баскетбола ЗША. Член ФІБА.

Зборная ЗША, як «родапачынальніца» баскетбола, з’яўляецца наймацнейшай і самай тытулаванай зборнай у свеце. За сваю гісторыю ЗША пяць разоў заваёўвалі тытул чэмпіёнаў свету, а таксама выйгравалі медалі на ўсіх Алімпійскіх гульнях, у якіх удзельнічалі, у тым ліку 15 разоў станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі. У рэйтынгу ФІБА займае 1-е месца.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскі чэмпіён — 1936, 1948, 1952, 1956, 1960, 1964 1968, 1976, 1984, 1992, 1996, 2000, 2008, 2012, 2016. Сярэбраны прызёр — 1972, бронзавы — 1988, 2004.

Чэмпіянаты свету[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён свету — 1954, 1986, 1994, 2010, 2014. Сярэбраны прызёр — 1950, 1959, 1982, бронзавы — 1974, 1990, 1998, 2006.