Музейна-выставачны комплекс (Заслаўе)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музейна-выставачны комплекс
Заснаваны 1992
Месцазнаходжанне

Музейна-выставачны комплекс — частка гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Адчынены пасля папярэдняй рэканструкцыі ў жніўні 1992 г. З агульнай плошчы двухпавярховага будынка вылучаны тры экспазіцыйныя залы, дзве з якіх адведзены пад доўгатэрміновыя выстаўкі.

На першым паверсе размясцілася зала габеленаў. У 1991-1992 гг. былі выраблены ткачыхамі Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па жывапісных картонах беларускіх мастакоў Юрыя Піскуна і Вольгі Дзёмкінай габелены «Рагнеда», «Полацкія званы» і «Малітва», якія фарматам, дэталямі кампазіцыі, асаблівасцямі каларыту аб'яднаны ў завершаны ансамбль.

Таксама ў 1992 г. на другім паверсе адчынілася доўгатэрміновая выстаўка «Музыка вячорак», якая знаёміць з музычнай культурай беларускіх вёсак і мястэчак. У вітрынах размешчаны музычныя інструменты, сабраныя з усёй Беларусі: гармонікі, цымбалы, скрыпкі, жалейкі, бубны аб'яднаны ў так званыя вясельныя гурты. Пад час экскурсіі ажыўляе выстаўку аўдыёсуправаджэнне – народная музыка ў выкананні гуртоў-аркестраў.

Трэцяя зала музейна-выставачнага комплексу прызначана для кароткатэрміновых выставачных праектаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]