Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка
Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка | |
---|---|
Заснаваны | 1987 |
Месцазнаходжанне | вул. 23 гвардзейцаў, 1, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адкрыты | з 11.00 да 15.00, акрамя панядзелку |
Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка прысвечаны ганаровай грамадзянцы Полацка, Герою Савецкага Саюза, медыцынскай сястры, якая выратавала ў гады Вялікай Айчыннай вайны многія жыцці — Зінаідзе Міхайлаўне Тусналобавай-Марчанка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей-кватэра З. М. Тусналобавай-Марчанка быў адкрыты ў 1987 годзе. Экспазіцыя музея размешчана ў пакоі жылога дома, дзе прайшлі апошнія гады жыцця З. М. Тусналобавай-Марчанка.
Канцэпцыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей расказвае пра дзяцінства і юнацтва З. М. Тусналобавай-Марчанка, яе ўдзеле ў Вялікай Айчыннай вайне.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Экспазіцыя музея налічвае 165 экспанатаў. Экспазіцыйная плошча — 15 кв.м. Экспанаты музея ўключаюць дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды З. М. Тусналобавай-Марчанка. Найбольшую цікавасць уяўляе плацінавы медаль Флорэнс Найцінгейл, прысуджаецца Міжнародным Чырвоным Крыжом. З. М. Тусналобавай-Марчанка — адна з трох савецкіх жанчын, узнагароджаных гэтай медалем.