Музей Вольнай Беларусі
| Музей Вольнай Беларусі | |
|---|---|
| Заснаваны | 2022 |
| Заснавальнік | Павел Латушка і Наталля Іванаўна Задзяркоўская[d] |
| Краіна | |
Музей Вольнай Беларусі (англ. Free Belarus Museum, пол. Muzeum Wolnej Białorusi) — грамадскае аб’яднанне ў Варшаве (Польшча), створанае ў 2022 годзе[1][2][3] з ініцыятывы беларускіх грамадска-палітычных дзеячоў, якія адкрыта выступілі супраць дыктатуры А. Лукашэнкі падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе і былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Ініцыятарамі стварэння музея сталі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і былая начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзяркоўская. З 5 мая 2023 года Музей Вольнай Беларусі з’яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай
Музей з’яўляецца культурна-асветніцкім, грамадска-палітычным і выставачным цэнтрам. Ён быў створаны з мэтай збору, захавання, вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурных з’яў і артэфактаў, якія адлюстроўваюць барацьбу беларускага народа за дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасці.
Экспанаты
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральнай тэмай фармавання і функцыянавання музея сталі падзеі беларускіх пратэстаў 2020 года. Сярод асноўных экспанатаў музея — сукенка «БЧБ-нявесты» Іны Зайцавай[4], срэбны медаль з чэмпіяната свету па кікбоксінгу Івана Ганіна[5], асабістыя рэчы добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, што загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне Васіля «Атама» Грудовіка і Міраслава Лазоўскага, рэчы, вопратка і лісты палітычных вязняў, сцяг з імёнамі ўсіх палітзняволеных, зроблены Марыяй Грыц[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ MOST. У Варшаве адкрыўся Музей вольнай Беларусі . MOST Media (18 ліпеня 2022). Праверана 25 студзеня 2025.
- ↑ Позірк. У цэнтры Варшавы адкрыўся «Музэй вольнай Беларусі» . Радыё Свабода (17 ліпеня 2022). Праверана 25 студзеня 2025.
- ↑ Будзьма беларусамі! » У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі. budzma.org. Праверана 25 студзеня 2025.
- ↑ У Варшаве папаўняецца экспанатамі Музей вольнай Беларусі - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 25 студзеня 2025.
- ↑ WhatIsLoff. https://pictures.by.tribuna.com/image/029c5b8e-bcb5-4a06-aa9e-be5a2fa97026. by.tribuna.com. Праверана 25 студзеня 2025.
- ↑ Беларуска зрабіла сцяг з імёнамі тысячы палітвязняў ФОТАФАКТ . Наша Ніва (31 студзеня 2022). Праверана 25 студзеня 2025.