Музей Кішцэлі
Выгляд
Музей Кішцэлі | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1935 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | 1037 Budapest, Kiscelli u. 108.[1] |
kiscellimuzeum.hu | |
![]() |
Музей Кішцэлі (венг.: Kiscelli Múzeum) — гістарычны музей у Будапешце, размешчаны ў маляўнічым зялёным кутку Обуды ў аднайменным замку ў стылі барока, які быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі для кляштара трынітарыяў. Некаторы час у сценах Кішцэлі размяшчаліся казармы, а затым бальніца. У наш час філіял Музея гісторыі Будапешта. Экспазіцыя Музея Кішцэлі прысвечана новай і найноўшай гісторыі Будапешта і на падставе дакументальных матэрыялаў асвятляе ролю Будапешта ў гісторыі краіны. Самы вядомы экспанат музея — станок, на якім аддрукавалі «Народную песню» Шандара Петэфі, у якой ён заклікаў венгерскі народ да рэвалюцыйнай барацьбы. У палацы Кішцэлі таксама размяшчаецца сталічная карцінная галерэя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
- Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Кішцэлі
- Даведнік па Венгрыі. Музей Кішцэлі(недаступная спасылка)
- Музей Кішцэлі (англ.)