Перайсці да зместу

Музей Людвіга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Людвіга
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1976
Заснавальнік Peter Ludwig[d] і Irene Ludwig[d]
Адкрыты 1976
Краіна
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 304 942 чал. (2017)[1]
  • 231 080 чал. (2016)
Адрас Heinrich-Böll-Platz, 50667 Köln
Тэлефон +49-221-22126165[2]
Дырэктар Yılmaz Dziewior[d]
museum-ludwig.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей Людвіга (ням.: Museum Ludwig) у Кёльне — адзін з найбольш значных сусветных збораў сучаснага мастацтва. Размешчаны на плошчы Генрыха Бёля, непасрэдна побач з Кёльнскім саборам і Цэнтральным чыгуначным вакзалам.

Музей створаны на аснове калекцыі нямецкіх экспрэсіяністаў кёльнскага адваката Іозефа Хаўбрыха, у значнай ступені дапоўненага найбагатай калекцыяй мастацтва поп-арт нямецкага прамыслоўца Петэра Людвіга і яго жонкі Ірэны. Будынак музея быў пабудаваны па праекце Освальда Унгерса. У калекцыі ярка прадстаўлены сюррэалісты, рускі перадрэвалюцыйны і паслярэвалюцыйны авангард, у тым ліку — Ганчарова, Кандзінскі, Ларыёнаў, Лісіцкі, Малевіч, Родчанка, Эстэр, а таксама Пікасо, нямецкі экспрэсіянізм, поп-арт, творы графікі, фота- і відэамастацтва.

Петэр Людвіг быў буйным прадпрымальнікам у гандлі шакаладам. Ён завяшчаў гораду Кёльну большую частку сваёй мастацкай калекцыі, у якую ўваходзяць таксама 90 твораў Пабла Пікасо, калекцыю твораў нямецкага экспрэсіянізму, поп-арт, творы графікі, фота- і відэамастацтва.

  1. 2017 war ein Erfolgsjahr für die städtischen Museen Праверана 24 студзеня 2018.
  2. https://www.museum-ludwig.de/de/meta/kontakt.html Праверана 15 мая 2022.