Музей Плантэна-Марэцюса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей Плантэна-Марэцюса*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Library of Plantin Moretus Museum
Краіна Бельгія
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, iv, vi
Спасылка 1185
Рэгіён*** Europe and North America
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2005  (29th сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Музей Плантэна-Марэцюса — музей у горадзе Антверпене з бібліятэкай і гістарычнымі друкарскімі экспанатамі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Заснавальнік друкарні — Крыстоф Плантэн, француз, які пераехаў у Бельгію, стаў вялікім друкаром і выдаўцом эпохі Рэнесансу і барока. Ён працаваў у Антверпене, які быў у той час аднім з лідэраў ранняга еўрапейскага кнігадрукавання і друкарскай справы.

Пасля смерці Плантэна друкарня перайшла да яго зяця Яна Марэцюса. Сямейнае прадпрыемства прапрацавала да 1867 г.

За шматгадовую гісторыю ў будынку была сабрана цэлая калекцыя старадаўняга друкарскага абсталявання. У друкарні захоўваюцца 2 самыя старыя друкарскія прэсы ў свеце, велізарная бібліятэка са знакамітым выданнем Бібліі на 5 мовах, багаты архіў і мноства твораў мастацтва, сярод каторых — карціны Рубенса.

Музей Плантэна-Марэцюса мае не толькі архітэктурную каштоўнасць, але і з’яўляецца прыкладам дзейнасці еўрапейскага выдавецкага дома канца 16 ст., які існаваў на працягу эпохі барока і ў перыяд класіцызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.