Музей Славы Магілёўшчыны
| Музей Славы Магілёўшчыны | |
|---|---|
| Адкрыты | 5 ліпеня 2025 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Магілёў |
| Адрас | 212012, Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 208 |
| muzeyslavi.by | |
Музей Славы Магілёўшчыны (руск.: Музей Славы Могилёвщины) — музей у горадзе Магілёве, побач з Буйніцкім полем[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні 80-й гадавіны абароны Дняпроўскай мяжы ініцыятыўная група ў складзе кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікаў і грамадскасці Магілёва выступіла з прапановай аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» і стварэнні музея[2].
Узвядзенне музея пачата ў 2023 годзе.
Экспазіцыя размясцілася на двух паверхах будынка, пабудаванага ў выглядзе Ордэна Айчыннай вайны. Гэта сімвалічна, бо Магілёў быў удастоены гэтай узнагароды за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працаўнікамі горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарча-культурным будаўніцтве.
5 ліпеня 2025 года музей афіцыйна адкрыты[1][3]. У адкрыцці музея прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[4][5].
Музей з'яўляецца філіялам установы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава».
На тэрыторыі размешчаны Алея Славы. Абласная Дошка гонару.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У экспазіцыі музея адлюстравана наступная тэматыка: «Магілёўшчына на скрыжаваннях гісторыі», «Напярэдадні. Магілёўшчына ў 1930-я гг.», «Магілёўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы», «Працоўная Слава Магілёўшчыны». Усяго 16 экспазіцыйных тэм.[6]
Тэмы музейных экспазіцый
[правіць | правіць зыходнік]1 паверх
- Зала № 1, № 2 «Магілёў даваенны. Напярэдадні...»
- Зала № 3 «Пачатак вайны...»
- Зала № 4 «Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны»
- Зала № 5 «Авіяцыя ў абароне Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 6 «Артылерыя ў баране Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 7 «Народнае апалчэнне. Міліцыя і службы дзяржбяспекі ў абароне г. Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 8 «Баі на Буйніцкім полі. Легендарны 388-ы стралковы полк С. Ф. Куцепава»
- Зала № 9 «Апошнія дні абароны. Арганізацыя выхаду з акружэння»
- Зала № 15 «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы»
- Зала № 16 «Працоўная Слава Магілёўшчыны»
2 паверх
- Зала № 10 «Акупацыя»
- Зала № 11 «Падпольны рух»
- Зала № 12 «Партызанскі рух»
- Зала № 13 «Дыверсія на станцыі Асіповічы Магілёўскай вобласці»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Открытие Музея Славы Могилёвщины(недаступная спасылка). Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
- ↑ О музее.
- ↑ 5 июля 2025 года состоялось торжественное открытие Музея Славы Могилевщины.
- ↑ Лукашенко принял участие в открытии музея Славы Могилевщины. БелТА.
- ↑ Президент Беларуси принимает участие в открытии Музея Славы Могилевщины. СБ. Беларусь Сегодня.
- ↑ Экспозиции.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Буйничском поле открыт музей Славы Могилёвщины. СБ. Беларусь Сегодня.
- Музей Славы Могилёвщины. СБ. Беларусь Сегодня.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх