Музей ахвяр вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей ахвяр вайны
Заснаваны 1975
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 500 000 чал.
Адрас 28 Ван Ван Тан, округ 3 Хо Ши Мин
baotangchungtichchientranh.vn (в’етн.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей ахвяр вайны (в’етн.: Bảo tàng chứng tích chiến tranh) — ваенны музей у горадзе Хашымін, В’етнам. Адрас музея: вуліца Vo Van Tan, дом 28, 3-я акруга. Экспазіцыя музея прысвечана асноўнай фазе ўдзелу ЗША ва В’етнамскай вайне. Музей знаходзіцца пад кіраваннем урада В’етнама. Быў адкрыты ў верасні 1975. Першапачатковая назва была «Дом для паказу ваенных злачынстваў амерыканскага імперыялізму і марыянеткавага ўрада Паўднёвага В’етнама». Пазней назва змянілася на «Музей амерыканскіх ваенных злачынстваў«. У 1993 назва змянілася на «Музей ваенных злачынстваў». Бягучая назва адлюстроўвае працэс лібералізацыі ў В’етнаме і нармалізацыю адносін з ЗША.

Былы паўднёвав’етнамскі A-37 з апазнавальнымі знакамі ВПС ЗША

Выстава музея складаецца з васьмі тэм і размяшчаецца ў некалькіх будынках. Трафейная ваенная тэхніка размешчана ў двары, уключаючы верталёт UH-1 «Huey», знішчальнік F-5, бомба BLU-82 (англ.: Daisy Cutter — касілка маргарытак), танк M48 і штурмавік A-1. У куце двара ўтрымліваюцца боепрыпасы. У музеі знаходзіцца самалёт-штурмавік амерыканскай вытворчасці A-37 (серыйны нумар 70-1285). Гэты самалёт служыў у ВПС Паўднёвага В’етнама, затым быў захоплены паўночнав’етнамцамі і працягваў службу ў складзе ВПС В’етнама[1]. Нягледзячы на гэта, у музеі самалёт стаіць з амерыканскімі апазнавальнымі знакамі і надпісам U.S. AIR FORCE (гэта значыць ВПС ЗША) на борце.

У адным з будынкаў знаходзяцца «тыгровыя клеткі», у якіх па загадзе ўрада Паўднёвага В’етнама ўтрымліваліся палітычныя зняволеныя. Іншыя выставы ўтрымліваюць фатаграфіі, якія суправаджаюцца кароткімі тлумачэннямі на англійскай, в’етнамскай і японскай мовах, якія паказваюць наступствы выкарыстання эйджэнт орынджа і іншых дэфаліантаў, напалму і фосфарных бомбаў, жорсткасці (уключаючы разню ў Сангмі). Сярод экспанатаў ёсць гільяціна, якую французы і паўднёвыя в’етнамцы выкарыстоўвалі для смяротнага пакарання зняволеных (апошняе здзейснілася ў 1960) і тры пасудзіны з кансерваванымі чалавечымі пладамі, якія падвергліся мутацыям пад уздзеяннем дыяксіна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]