Музей бурштыну, Калінінград

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей бурштыну
Kaliningrad Amber Museum Logo.svg
Лагатып
Kaliningrad 05-2017 img13 Amber Museum.jpg
Музей бурштыну размяшчаецца ў вежы форта «Der Dona»
Заснаваны

29 снежня 1979 года

Месцазнаходжанне

236016 г. Калінінград, плошча маршала Васілеўскага, 1

Тэлефон

+ 7 (4012) 466-888

Праезд

усімі тыпамі транспарта да плошчы маршала Васілеўскага

Дырэктар

Таццяна Юр'еўна Суворава

Адкрыты

аўторак-нядзеля з 10-00 да 18-00 (улетку да 19-00)

ambermuseum.ru

Commons-logo.svg Музей бурштыну на Вікісховішчы

Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з'яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінерала[1].

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з'яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацаванні Кёнігсберга.

Экспазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў.

Экспазіцыі ўключаны ў некалькі раздзелаў:

  • Паходжанне бурштыну, яго ўласцівасці
  • Гісторыка-археалагічныя веды пра бурштын
  • Бурштын у мастацтве XVII—XVIII стагоддзяў
  • Кёнігсбергская дзяржаўная бурштынавая мануфактура
  • Калінінградскі бурштынавы камбінат
  • Бурштын у творчасці сучасных мастакоў

У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвета (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш дзвюх тысяч мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя.

У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар'ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш тысячы)[2] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя са Зброевай палаты.

З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь».

Зноскі

  1. Музеі бурштыну існуюць таксама ў літоўскай Паланзе і польскім Гданьску, невялікія экспазіцыі пры бурштынавым камбінаце ў Янтарным, у замку Мальбарк і паморскай вёсцы Янтар.
  2. Калінінградскі музей бурштыну

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Музеі Калінінграда