Музей ван Гога
| Музей ван Гога | |
|---|---|
| Лагатып | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 1973 |
| Заснавальнік | Emile Meijer[d][3] |
| Адкрыты | 1973 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Наведвальнікі | |
| Адрас | Paulus Potterstraat 7 |
| Тэлефон | +31-20-570-5200 і +31 20 570 5200[8] |
| vangoghmuseum.nl | |
Музей ван Гога (нідэрл.: Van Gogh Museum) — мастацкі музей у Амстэрдаме, захоўвае найбуйнейшую ў свеце калекцыю карцін і малюнкаў Вінцэнта ван Гога, а таксама працы яго сучаснікаў, у тым ліку Поля Гагена, Жоржа Сёра, Поля Сіньяка, Клода Манэ, Анры Тулуз-Латрэка. Музей адкрыўся 2 чэрвеня 1973 года. Размешчаны ў будынках, спраектаваных Герытам Рытвельдам і Кісё Куракавай. Калекцыя музея — найвялікшая калекцыя карцін і малюнкаў Ван Гога ў свеце, 2-і самы наведвальны музей у Нідэрландах і 31-ы самы наведвальны мастацкі музей у свеце.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей ван Гога мае самую вялікую ў свеце калекцыю карцін мастака. Мае 200 карцін, 400 малюнкаў і 700 пісьмаў мастака. Асноўная калекцыя расказвае пра розныя бакі жыцця і творчасці Вінцэнта ван Гога. У калекцыі прадстаўлены многія знакамітыя палотны, у тым ліку «Едакі бульбы», «Спальня ў Арле», адна з трох версій карціны «Сланечнікі». Таксама музей арганізуе выставы на тэму гісторыі мастацтва ХІХ стагоддзя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.architectuur.org/bouwwerk/441/Vincent_Van_Gogh_Museum.html Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ https://www.architectuur.org/bouwwerk/315/Uitbreiding_Van_Gogh_Museum.html Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ JSTOR — 1995.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 1 жніўня 2018.
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
- ↑ https://www.vangoghmuseum.nl/en/contact