Музей гістарычных каштоўнасцей Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей гістарычных каштоўнасцяў Украіны
Заснаваны 1969
Месцазнаходжанне
Адрас вул. Лаврська, 9
goldenukr.com.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей гістарычных каштоўнасцяў Украіны змяшчае адну з найбагацейшых калекцый залатых вырабаў у краінах СНД. Музей з'яўляецца своеасаблівым каштоўным летапісам Украіны ад эпохі бронзы да сучаснасці. У 2015 годзе Міністэрства Украіны прыняло рашэнне ліквідаваць музей (загадам Міністэрства культуры Украіны № 844 ад 27.10.2015).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скіфская пектараль

Экспанаты[правіць | правіць зыходнік]

Быў адкрыты для наведвальнікаў 4 студзеня 1969 года на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры ў будынку XVIII ст., былой манастырскай пякарні, пабудаванай па праекце украінскага архітэктара Сцяпана Каўніра (па прозвішчы архітэктара будынак называецца Каўніраўскім корпусам).

Экспанаты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны фонд музея налічвае 56 тысяч прадметаў археалогіі і бытавога мастацтва з каштоўных камянёў і металаў, якія паступілі ў музей з фондаў Кіеўскага гістарычнага музея, Мастацкага музея, Усеўкраінскага музея яўрэйскай культуры, Інстытута археалогіі НАН Украіны, а таксама іншых украінскіх музеяў і прыватных калекцый.

Экспанаты, прадстаўленыя ў музеі, уключаюць знакамітыя скарбы магільных курганоў «Гайманава магіла», «Тоўстая магіла», «Агуз» — скіфскіх пахаванняў, стварэнне якіх датуюць IV стагоддзем да нашай эры. Шэдэўр калекцыі — знакамітая скіфская залатая пектараль, знойдзеная ў пахаванні Тоўстая магіла.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]