Музей гісторыі БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей гісторыі БДУ
Профіль Гістарычны
Заснаваны 1924
Месцазнаходжанне Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
Адкрыты Пн-пт з 8:00 да 17:00

Музей гісторыі БДУ — структурнае падраздзяленне БДУ, адзін з пяці музеяў універсітэта. У музеі праводзяцца заняткі для студэнтаў універсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе па ініцыятыве прафесара М. В. Доўнар-Запольскага і пры ўдзеле прафесара С. З. Кацэнбогіна быў адкрыты музей першабытнай культуры і рэлігіі. Экспазіцыя складалася з дзід старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх статуй, масак, ваз, закупленых праўленнем БДУ ў музеі Эрмітажа ў Петраградзе.

З гадамі музей папаўняўся экспанатамі, асабліва ў канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг., калі сюды сталі паступаць знаходкі археалагічных і этнаграфічных экспедыцый. У сувязі з гэтым паўстала неабходнасць змяніць яго структуру. 10 студзеня 1940 г., паводле загада рэктара П. П. Савіцкага, быў створаны гісторыка-археалагічны музей, фонды і калекцыі якога, нажаль, загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вайны, разам з аднаўленнем універсітэта, пачалася праца і па аднаўленні музея. Узноўленая экспазіцыя, як і даваенная, паказвала гісторыю антычнасці і археалогію.

У 1951 г. была праведзена выстава дасягненняў універсітэта за 30 гадоў яго дзейнасці. Менавіта ў той час паўстала неабходнасць стварэння падраздзялення, якое займалася б зборам і захаваннем звестак па гісторыі ўніверсітэта. Усю пошукавую працу праводзілі выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта. У 1971 г. быў адкрыты пакой падарункаў. У снежні 1977 г. па ініцыятыве рэктара БДУ В. М. Сікорскага быў створаны аддзел гісторыі БДУ гістарычнага музея ўніверсітэта. Вялікі ўклад у стварэнне ўнеслі супрацоўнікі гістарычнага факультэта В. А. Царук, Г. І. Даўгяла, М. Ф. Піліпенка, В. Н. Рабцэвіч, М. М. Цімахоўцаў, Н. А. Дабражанская, О. А. Яноўскі, Л. А. Міхайлоўскі, А. А. Стуканаў, А. І. Кажушкоў.

У кастрычніку 1981 г. БДУ святкаваў сваё 60-ці годдзе. Да гэтай даты па ініцыятыве рэктара В. А. Белага музей гісторыі БДУ быў рэканструіраваны, былі значна пашыраны яго плошчы. Экспазіцыя таго часу адлюстроўвала гісторыю ўніверсітэта з 1921 па 1981 гг. У 1993 г. у сувязі з пераездам гістарычнага факультэта музей гісторыі прыпыніў сваю працу. Але ўжо з 1995 г., зрабіўшы новую экспазіцыю, музей прымаў наведвальнікаў, атрымліваючы самыя лепшыя водгукі. У 1997 г. экспазіцыя была згорнута.

У наш час музей вядзе вялікую навукова-даследчую і кансультатыўную працу; штогод робіць экспазіцыі, прысвечаныя той ці іншай падзеі. У 2004—2005 гг. вялася праца па аднаўленні экспазіцыі Музея гісторыі БДУ, зноў распрацоўвалася яго канцэпцыя.

Адным з падарункаў да 85-летняга юбілея ўніверсітэта стала падрыхтоўка рэканструкцыі музея гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які прыпыніў сваю працу ў канцы 1990-х гадоў. Праца па стварэнні новай экспазіцыі музея пачалася яшчэ ў 2005 году, якая завяршылася адкрыццём музея 27 кастрычніка 2006 г.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

У наш час у гістарычным зале прадстаўлены наступныя старонкі гісторыі ВНУ:

  • Станаўленне ВНУ (1930—1941);
  • Вялікая Айчынная вайна (1941—1945);
  • Гады IV—IX пяцігодак — 1976—1980 (1945—1980);
  • 90-я гады — універсітэт сёння (тут прадстаўлены раздзелы: структура кіравання ўніверсітэтам, нашы факультэты, ганаровыя госці, наша жыццё).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]