Музей гісторыі пладаводства Беларусі
Музей гісторыі пладаводства Беларусі | |
---|---|
Профіль | ведамственны |
Заснаваны | 1995 |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Музей гісторыі пладаводства Беларусі — беларуская дзяржаўная музейная ўстанова ў структуры Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая знаходзіцца ў Самахвалавічах ля Мінска.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Музей заснаваны 10 кастрычніка 1995 года ў дзень 70-годдзя Інстытута пладаводства НАН Беларусі. Размяшчаецца ў галоўным корпусе гэтай установы. У аснову экспазіцыі пакладзены прадметна-храналагічны прынцып, яна складаецца з пяці буйных раздзелаў і адлюстроўвае развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі з XI стагоддзя да сучаснасці. У экспазіцыі шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы XVI, XVIII-XX стагоддзяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва і архіваў навуковых устаноў Беларусі, Санкт-Пецярбургскага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Польскага музея гісторыі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці ў Познані, а таксама з бібліятэк краіны, прыватных збораў і калекцый.