Музей дываноў (Іран)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Музей дываноў, Іран)
Музей дываноў
перс.: موزهٔ فرش

Будынак музея
Заснаваны 1978
Адкрыты 1976[1]
Падпарадкаванасць 11 лютага
Месцазнаходжанне Тэгеран, Іран
Выставачная плошча 3400 м2
Адкрыты усе дні, акрамя пятніц і афіцыйных святаў, з 9 00 да 17 00 восенню і зімой і з 9 00 да 18 00 вясной і летам
Білет 25000 рыял для замежных турыстаў і 2500 рыял для грамадзян Ірана
carpetmuseum.ir (перс.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей дываноў (перс.: موزهٔ فرش) — музей у Тэгеране, сталіцы Ірана. Музей быў заснаваны Фарах Пехлеві і адкрыты 11 лютага 1978 г. у самым цэнтры горада ў парку Лале  (англ.). Галоўнай мэтай стварэння Музея дываноў было азнаямленне грамадства, перш за ўсё замежных турыстаў, з гэтай унікальнай з'явай  (руск.) усходняй культуры[2].

Тэбрызскі дыван XIX ст. у экспазіцыі музея

На першым паверсе музея знаходзіцца сталая экспазіцыя, якая адлюстроўвае 25-векавую гісторыю іранскага ткацтва і арганізавана па прынцыпе школ і стыляў: ісфаханская  (англ.), кашанская  (англ.), кумская  (англ.), керманская  (англ.), тэбрызская, шыразская  (англ.). Другі паверх будынка музея выкарыстоўваецца для правядзення выставак. Маецца даступная для наведвальнікаў спецыялізаваная бібліятэка[2].

Зноскі

  1. http://www.caoi.ir/en/projects/item/38
  2. а б Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]