Перайсці да зместу

Музей мазаікі ў Зеўгме (Турцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей мазаікі ў Зеўгме
Заснаваны 2011
Адкрыты 27 мая 2011
Месцазнаходжанне  Турцыя, горад Газіянтэп
Адкрыты з 10 да 18 гадзін
zeugma.org.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей мазаікі ў Зеўгме  — музей мазаікі старажытнага горада Зеўгма, размешчаны цяпер у турэцкім горадзе Газіянтэпе. Музей мае калекцыю мазаікі плошчай мазаічнага палатна — 1700 м². Адкрыты 9 верасня 2011 года.

Аснову музея складаюць археалагічныя знаходкі, у асноўным мазаіка, з горада Зеўгмы, сабраныя пры археалагічных раскопках у час будаўніцтва плаціны Бірэджык.

Паселішча на тэрыторыі Зеўгмы ўзнікла ў III ст. да н . э. Яго заснаваў Селеўк I Нікатар («Пераможца») — палкаводзец Аляксандра Вялікага. Ён назваў паселішча Селеўкіяй. У 64 г. да н . э. рымляне захапілі паселішча і перайменавалі яго ў Зеўгму (па-старажытнагрэчаскі — «мост» або «пераправа»). Пасля падзення імперыі Селеўкідаў рымляне далучылі Зеўгму да зямель Антыёха I Тэаса, цара Камагены.

У далейшым у Зеўгме знаходзіліся два рымскіх легіёна, колькасць яе насельніцтва дасягнула 20-30 тыс. жыхароў. У 253 годзе н. э. на горад напалі Сасаніды, ператварыўшы вілы горада ў руіны і выкарыстоўваючы іх у якасці хлявоў. Веліч і значнасць Зеўгмы былі забыты больш чым на 1700 гадоў.

У пачатку 1980—х гадоў планавалася рэалізаваць праект забеспячэння Турцыі вадой і энергіяй шляхам будаўніцтва плацін. Існавала небяспека, што ў выніку разліву ракі значная частка Зеўгмы з яе мазаікамі назаўжды будзе затопленая.[1][2] [3]

Будаўніцтва плацін было вырашана пачаць у 1996 годзе. Перад будаўніцтвам у 1995 годзе пачаліся раскопкі ў супрацоўніцтве з Археалагічным музеем Газіантэпа і рознымі міжнароднымі арганізацыямі. У ходзе раскопак былі знойдзены шматлікія артэфакты, у тым ліку вялікая колькасць добра захаваўшыхся мазаік і фрэсак. У раскапаным прэстыжным раёне былога горада, верагодна, жылі высокапастаўленыя чыноўнікі і афіцэры, купцы, якія разбагацелі на гандлі.

Усе артэфакты былі сабраныя ў Музеі Газіантэпа, які, аднак, неўзабаве апынуўася занадта малым для іх. Тады ў 2008 годзе было пачата будаўніцтва асобнага музея для сабраных экспанатаў. Музей быў пабудаваны і адкрыты для наведвальнікаў 27 мая 2011 года. На афіцыйным адкрыцці прысутнічаў прэм’ер — міністр Р. Т. Эрдаган і міністр культуры. Э. Гюнай.

У цяперашні час каля 25 %  антычнага горада Зеўгмы на заходнім беразе Еўфрата знаходзіцца на 60 метраў пад вадой, усходні бераг таксама затоплены.

Плошча музея складае 90,000 кв. футаў, у тым ліку выставачная зала — 7,500 кв. футаў. Яго памеры параўнальныя з памерамі Нацыянальнага музея Бардо ў Тунісе, найбуйнейшага музея мазаікі ў свеце[1].

У музеі таксама захоўваецца 140 м² фрэсак, статуі, чатыры рымскіх фантана, калоны, стэлы і саркафагі, бронзавая статуя бога вайны Марса. Статуя бога вайны размешчана на калоне і бачная з любога месца будынка. Статуя мае нязначныя сляды апёкаў.

У выставачнай зале музея ёсць вялікія інтэрактыўныя экраны, якія падаюць інфармацыю аб гісторыі і раскопках горада Зеўгмы.

З добра захаваўшыхся мазаік у музеі прадстаўлена мазаіка з выявай бога мора Акіяна і яго жонкі Тэфіды ў асяроддзі марскіх істот і чатырох людзей верхам на дэльфінах. Бог мора намаляваны з двума крабавымі клюшнямі на галаве ў выглядзе рагоў, трымаючы ў руцэ вясло. Теціс намаляваная з двума крыламі на галаве. Мазаікі былі знойдзеныя на дне басейна. Такія выявы бога мора з марскімі істотамі былі папулярнымі ў мазаічных карцінах ванных пакояў людзей таго часу.

Добра захавалася таксама мазаіка з фігурамі Эраса і Псіхеі. Яны сядзяць на мяккай канапе, паклаўшы ногі на шырокую падстаўку. Эрас сядзіць басанож, ногі Псіхеі пакрытыя плашчом. Яны таксама сядзяць на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, а іх галавы паварочваюцца адзін да аднаго. Эрас прадстаўлены як прыгожы юнак без кашулі, на яго галаву надзеты вянок з лісця, у правай руцэ ён трымае на каленях букет. Псіхея апранутая ў туніку з рукавамі, яе плашч выкананы з напаўпразрыстага матэрыялу. Галава ўпрыгожана вянком з лісця і вэлюмам. Мазаіка была знойдзена ў рымскім доме Пасейдона і датуецца каля 2 — сярэдзіны 3 — га стагоддзя.

Зноскі

  1. а б "Museum of Roman Mosaics to Open in Turkey". Luxury Travel Magazine.
  2. Gaziantep Zeugma Mosaics Museum(недаступная спасылка). Go Turkey. Turkey's Official Tourism Portal. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2011. Праверана 9 студзеня 2012.
  3. "Secret Turk heroes of Zeugma Mosaic Museum". Hurriyet Daily News. 2011-11-03. Праверана 2012-01-09. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2017. Праверана 20 мая 2017.
  • Mehmet Önal: Mosaics of Zeugma. A Turizm Yayınları, Istanbul 2002. ISBN 975719994-X