Музей мыла і гісторыі бруду (Быдгашч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей мыла і гісторыі бруду
Заснаваны 1 верасня 2012
Месцазнаходжанне
muzeummydla.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей мыла і гісторыі бруду  — музейная ўстанова ў Быдгашчы, дзе прадстаўлены экспанаты і аксэсуары, звязаныя з гігіенай чалавека, а таксама з гісторыяй вытворчасці і выкарыстання мыла. Размяшчаецца ў самым цэнтры старога горада на вуліцы Доўгай, 13.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з гісторыяй гігіены і змагання з брудам, пачынаючы са старажытных часоў да сучаснасці. У музеі знаходзіцца рэканструяваны пакой для купання з XIX стагоддзя, а таксама сярэднявечную лазню.

Сярод экспанатаў знаходзіцца першы пераносны туалет, прататып душа, прыклады арыгінальных чыгунных ваннаў з XIX стагоддзя, шчоткі з конскага воласа для мыцця цела, пральныя машыны, сушылкі і прасавальныя каткі. Паказана таксама шмат прыкладаў пральных дошак і драўляных балеяў з розных часоў. Выставу ўзбагачаюць шматлікія фотаздымкі, якія паказваюць, якім чынам людзі на працягу стагоддзяў клапаціліся пра гігіену. Сярод іх ёсць і рэкляма мыла з газэтаў, якія выходзілі да 1939 года, прыклады інфармацыйных дошак з гасцінічных туалетаў.

У музеі знаходзіцца багатая калекцыя мыла з розных куткоў свету, да якой можна дакранутся.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе штомесячнік «National Geographic Traveler» намінаваў музей да ўзнагароды «7 новых цудаў Польшчы». У 2015 годзе ўстанова заняла першае месца ў рэйтынгу найцікавейшых музейных установаў у Польшчы таго ж часопіса. У сваю чаргу ў 2017 годзе музэй атрымаў сэртыфікат «Лепшы турыстычны прадукт», які выдае Польская турыстычная арганізацыя. выдаваць[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]