Музей партугальскай мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Музей партугальскай мовы
парт.: Museu da Língua Portuguesa
Estação da Luz.jpg
Станцыя Луз, будынак музея
Заснаваны

20 сакавіка 2006

Месцазнаходжанне

Сан-Паўлу

Наведвальнікі

580 000[1] (2006)

Дырэктар

Антоніа Сартыні

museudalinguaportuguesa.org.br

Лагатып Вікісховішча Музей партугальскай мовы на Вікісховішчы

Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].

Мэтай музея з'яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.

Зноскі

  1. Istoé Gente: Museu da Língua Portuguesa é o mais visitado.
  2. Museu da Língua Portuguesa aberto ao público no dia 20 , Notícias Lusofonas . Праверана 29 чэрвеня 2006.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page