Музей пісанкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музей пісанкі
Pysanka Kolomyia 02.jpg
Заснаваны 2000
Адкрыты 26 кастрычніка 1987
Месцазнаходжанне
hutsul.museum/pysanka/
Commons-logo.svg Музей пісанкі на Вікісховішчы

Музей пісанкі — музей дэкаратыўных велікодных яек у горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. У калекцыі музея больш 6000 яек з розных рэгіёнаў Украіны і краін свету. Сярод экспанатаў музея і яйка з аўтографамі вядомых палітычных дзеячаў Украіны. Па выніках акцыі «Сем цудаў Украіны» музей заняў 8-е месца па галасах інтэрнэт-карыстальнікаў і 17-е месца па галасах экспертаў.

Музей быў створаны на аснове калекцыі яек у Каламыйскім музеі народнага мастацтва Гуцульшчыны і Пакуцця імя Іасафата Кобрынскага. Спачатку экспазіцыі праводзіліся ў Каламыйскай царкве святога Дабравешчання. 23 верасня 2000 года падчас 10-га Міжнароднага гуцульскага фестываля музей быў адкрыты ў спецыялізаваным будынку, часткай якога з’яўляецца помнік пісанцы, вышыня якой дасягае 13,5 метраў, а дыяметр 10 метраў[1][2]. Такім чынам каламыйскі помнік з’яўляецца самай вялікай пісанкай у свеце. Будынак быў спраектавана Ігарам Еўстахіевічам Шуманам, афармлялі ансамбль мясцовыя мастакі Васіль Андрусь і Міраслаў Ясінскі. Памяшканне музея выраблена цалкам з каляровага шкла, а агульная плошча створанага такім чынам вітража больш 600 квадратных метраў[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]