Музей цясніны Алдувай
Музей цясніны Алдувай | |
---|---|
Olduvai Gorge Museum | |
![]() | |
Заснаваны | 1970 |
Заснавальнік | Мэры Лікі |
Адкрыты | 1970 |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Наведвальнікі | 100 000 |
leakey.com | |
![]() |
Музей цясніны Алдувай (англ.: Olduvai Gorge Museum) адкрыты ў 1970 годзе археолагам Мэры Лікі для таго, каб прадставіць наведвальнікам магчымасць азнаёміцца з важнымі для антрапалогіі адкрыццямі, зробленымі ў цясніне Алдувай. Пазней дадаліся экспанаты і з размешчаных ў 25 кіламетрах на поўдзень раскопак у мясцовасці Лаэтолі[1].
Аб музеі[правіць | правіць зыходнік]
Музей размешчаны на тэрыторыі запаведніка Нгорангора.
Экспазіцыі музея прысвечаны знойдзеным у наваколлях касцям продкаў сучаснага чалавека, а таксама фрагментам шкілетаў вымерлых жывёл. Цэлая зала адведзена для адбіткаў ног старажытных людзей[2].
У 1998 годзе інфраструктура музея была абноўлена[1].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Olduvai Museum in Tanzania (англ.). The Getty Conservation Institute. Праверана 15 сакавіка 2014. (англ.)
- ↑ Oldupai Gorge & Laetoli (англ.)(недаступная спасылка). Ngorongoro Conservation Area Authority. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2014. Праверана 15 сакавіка 2014. (англ.)