Музей чарцей
Выгляд
Музей чарцей | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1966 |
Заснавальнік | Антанас Жмуйдзінавічус |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Музей Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музей чарцей (літ.: Velnių muziejus) — адна са славутасцей Каўнаса, Літва. У музеі прадстаўлены каля 3 000, пераважна драўляных, фігур д’ябла з усяго свету.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калекцыя была заснавана літоўскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876—1966), а пазней была дапоўнена закошт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам з’яўляецца відарыс Гітлера і Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец смерці на чалавечых касцях.
Музей быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музея. У музеі можна знайсці сувеніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня»[1].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей чарцей
- Музей чарцей на сайце «Музеі Літвы» (руск.)