Музей юрыдычнага факультэта БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей юрыдычнага факультэта БДУ
Профіль Гістарычны
Заснаваны 5 мая 1986
Месцазнаходжанне Беларусь, г. Мінск, в. Ленінградская, 8

Музей юрыдычнага факультэта БДУ — структурнае падраздзяленне БДУ, адзін з пяці музеяў універсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

5 мая 1986 года быў адкрыты музей гісторыі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яго заснавальнікі — выкладчыкі факультэта начале з прафесарам І. І. Гарэлікам, дацэнтам кафедры крымінальнага права М. А. Бабіем і студэнцкай групай «Пошук». Яны па крупінках збіралі матэрыял, архіўныя дакументы, фотаздымкі, якія адносяцца да далёкіх дваццатых, трыццатых, саракавых, пяцідзесятых, шасцідзесятых, сямідзесятых гадоў.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Стэнды музея ў храналагічнай паслядоўнасці раскрываюць гісторыю юрыдычнага факультэта.

Першы з іх прысвечаны гісторыі ўзнікнення і пачатку функцыяніравання факультэта ў якасці прававога аддзялення факультэта грамадскіх навук, затым прававога факультэта права, пазней факультэта савецкага будаўніцтва і права. Усе гэтыя падзеі складаюць гісторыю 1921—1931 гадоў.

Наступны стэнд (1932—1941 гады) адлюстроўвае перыяд станаўлення і дзейнасці Беларускага дзяржаўнага юрыдычнага інстытута. На стэндзе першае выданне «Ученых записок» інстытута. «Яны змагаліся ў дзеючай арміі. У інстытут не вярнуліся» — надпіс на наступным стэндзе, і далей спіс студэнтаў, якія скончылі інстытут у 1941 г., пад назвай «Агнявы выпуск». Матэрыялы стэнда апавядаюць аб студэнтах, якія з універсітэцкай аўдыторыі ступілі ў агонь вайны і аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Наведвальнікі музея заўсёды затрымліваюцца каля стэнда, дзе змешчаны напісаныя родным першыя пісьмы з фронту.

Ёсць матэрыялы, прысвечаныя пасляваенным выпускнікам, аднаўленню разбураных вучэбных будынкаў, студэнцкім будаўнічым атрадам, дзяржаўным і грамадскім дзеячам.

У музеі адлюстравана дзейнасць дэканата, дзеcяці кафедр факультэта і лабараторый.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]