Музей ABBA
Музей ABBA | |
---|---|
Abbamuseet | |
![]() Лагатып | |
![]() Уваход у Музей ABBA і Swedish Music Hall of Fame | |
![]() | |
Заснаваны | 7 мая 2013 |
Адкрыты | 7 мая 2013 |
Месцазнаходжанне | Стакгольм |
Адрас | Djurgårdsvägen 68 |
abbathemuseum.com | |
![]() |
Музей ABBA (шведск.: Abbamuseet, англ.: ABBA the Museum) — прыватная пастаянная выстаўка, прысвечаная сусветна вядомаму шведскаму поп-гурту ABBA. Размешчаны на востраве Юргордэн у цэнтры Стакгольма.
Нягледзячы на назву, фармальна не з’яўляецца музеем, паколькі не змяшчае калекцый, не праводзіць даследванні і з’яўляецца камерцыйнай установай. Таксама не з’яўляецца сябрам Аб’яднання дзяржаўных музеяў Швецыі[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праект музея ABBA з’явіўся ў 2006 годзе і быў распачаты Эвай Вігенгайм і Ульфам Вестманам. Але яны пакінулі праект, і выстаўка спачатку была паказана за мяжой (у студзені 2010 года ў Лондане, потым у Мельбурне і Сіднеі, а таксама ў Венгрыі і Чэхіі). Толькі 7 мая 2013 года выстаўка адкрылася ў Стакгольме. За першыя 16 месяцаў існавання яе наведалі паўмільёна чалавек[2].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
«Залаты пакой» з выстаўленымі залатымі і плацінавымі дыскамі ABBA
Выступленне адной з наведвальніц выстаўкі з інтэрактыўнымі ўдзельнікамі ABBA
Зноскі
- ↑ Medlemsförteckning (шведск.)
- ↑ Pressmeddelande från ABBA — The Museum Архівавана 5 снежня 2014. (шведск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей ABBA
- Афіцыйная старонка