Музыка беларускіх храмаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Музыка беларускіх храмаў
Вокладка альбома Беларуская музычная калекцыя «Музыка беларускіх храмаў» (2009)
музычны альбом Беларуская музычная калекцыя
Дата выпуску 2009
Запісаны 2009
Жанр Духоўная лірыка
Працягласць 1:05:06
Прадзюсар Арына Вележ
Мова песень Беларуская
Лэйбл Vigma
Храналогія
Спевы Беларусі
(2008)
Музыка беларускіх храмаў

«Музыка беларускіх храмаў» — беларускі музычны альбом, укладзены Кірылам Насаевым і выдадзены на кампакт-дыску[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле музыказнаўцы Тамары Ліхач:

" Дыск дае шырокую панараму твораў, звязаных з рэлігійнай тэматыкай. Адно з цэнтральных месцаў у ім займае музыка XVI—XVIII стагоддзяў. Як вядома, гэта былі часы росквіту рэлігійнай музыкі. Яна надзвычай плённа развівалася ў асяроддзі кампазітараў-прафесіяналаў розных веравызванняў, дзе ствараліся поліфанізаваныя, вытрыманыя ў найноўшай еўрапейскай стылістыцы апрацоўкі пратэстанцкіх польскіх песень Вацлава з Шамотул і Цыпрыяна Базыліка, сабраныя ў Берасцейскім канцыянале (1558): сур’ёзныя і разгорнутыя канцэртныя кампазіцыі на царкоўнаславянскія тэксты накшталт твораў славутага віленчука Мікалая Дылецкага (другая палова XVII ст.), а таксама поўныя цыклы каталіцкіх лацінскіх мес (другая палова XVIII ст.) У мяшчанскіх колах у гэты перыяд шырока распаўсюдзіліся пабытовыя рэлігійныя канты, у тым ліку і музычныя апрацоўкі вершаванай псалтыры Сімяона Полацкага. Сучасная рэлігійная музыка прадстаўлена новымі, аднак ужо досыць папулярнымі ў нашых цэрквах творамі Ірыны Дзянісавай, прызначанымі для праваслаўнага богаслужэння, і часткамі каталіцкай месы на лацінскі тэкст аднаго з найбольш цікавых беларускіх кампазітараў — Аляксандра Літвіноўскага. "

Змест[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Святочны звон» В. Корзун, Дз. Лешуноўскі, А. Маліноўскі 2:18
2. «Багародзіца» Ананім XV ст. 2:52
3. «Фрагмент з жыцця Еўфрасінні Полацкай»   2:32
4. «Супрасльскі напеў» Тон 5. XVI ст. 1:14
5. «Псалм № 85» Вацлаў з Шамагулаў (1524—1560) 1:11
6. «Набожная песьня» Цыпрыян Базылік (1535—1600) 1:38
7. «Духоўныя канты» XVII ст. 3:35
8. «Рыфматворны псалтыр Сімяона Полацкага» Фрагмент з музыкай Васіля Цітова (1650—1710) 2:27
9. «Супрасльскі напеў» Тон 1 і 8. XVII ст. 4:03
10. «Хрыстос уваскрос» (грэка-лаціна-славянскае) 1:39
11. «Іжэ образу Тваему» Мікалай Дылецкі (1630—1680) 2:46
12. «Супрасльскі напеў XVIII ст. Цяпер адпускаеш» Гарм. М.Шчаглова-Куліковіча (1897—1953) 3:17
13. «Gloria. Слонімская меса» Coelestiamka. XVIII ст. 3:07
14. «Credo. Слонімская калядная меса» XVIII ст. Фрагмент 3:20
15. «Калядныя псальмы. Скінія златая» Зямля і неба 2:49
16. «Фрагмент літургіі Святога Яна Златавуснага»   3:37
17. «Во Царствіі Твоем» Мікола Равенскі (1886—1953) 2:51
18. «Разбойніка благоразумнага» Аляксей Туранкоў (1886—1958) 2:33
19. «Табе пяем» Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1897—1953) 3:24
20. «Ірмас. Песня 5» Тон 8. Мікола Бутома (1905—1983) 3:45
21. «Benedictus. Фрагмент з месы Gregorianica» Аляксандр Літвіноўскі (н. 1962) 1:49
22. «Псалом 50» Кірыл Насаеў (н. 1960) 2:52
23. «Антыфон вялікай пятніцы» Ірына Дзянісава. (н. 1957) 2:05
24. «Іеусава малітва» Званы 3:23
1:05:06

Выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мужчынскі хор «Унія»
  • Ансамбль «Fama Bona», кіраўнік Кірыл Насаеў
  • Ансамбль «Арнамент»
  • Хор «Harmonia» пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева
  • Хор царквы Пятра і Паўла, кіраўнк Ірына Дзянісава
  • Хор сясцёр Свята-Елізавецінскага манастыра пад кіраўніцтвам Ірыны Дзянісавай
  • Народны камерны хор «Покліч», кіраўнік Нона Пякун
  • Хор «Hosanna», кіраўнік Святлана Шыдлоўская
  • Дзяржаўны Камерны хор пад кіраўніцтвам Ігара Мацюхова
  • Хор Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі
  • Ансамбль Рускі Партес пад кіраўніцтвам Ігара Жураўленка
  • Камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай[2]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Укладальнік: Кірыл Насаеў
  • Гук: Валеры Беляеў
  • Пераклад на ангельскую мову: Вольга Іванова
  • Аўтар праекту: Арына Вележ

Зноскі

  1. CD Музыка беларускіх храмаў. Беларускія кнігі і музыка knihi.by. Праверана 29 верасня 2016.
  2. VA - Музыка беларускіх храмаў (2009). Музыкальный огонёк. Праверана 29 верасня 2016. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]