Музыка сфер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Му́зыка сфер — антычнае вучэнне аб гармоніі Космаса, якое ўпершыню згадваецца у філасофіі Піфагора. Уяўляе сабой тэорыю, згодна з якой асноўныя планеты (да якіх, па тагачасных уяўленнях, далучаліся таксама Сонца і Месяц) у працэсе свайго руху выдаюць пастаянны гарманічны гук, альбо музыку, якую людзі не чуюць, бо звыклі да яе з пачатку жыцця.

У далейшым канцэпцыя музыкі сфер атрымала сваё развіццё ў творах Платона, Арыстоцеля, іншых антычных філосафаў, а таксама ў сярэдневяковай філасофіі.