Перайсці да зместу

Муйса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муйса
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,9 м
Даўжыня 2,01 км
Шырыня 1,27 км
Плошча 1,6 км²
Аб’ём 0,00416 км³
Даўжыня берагавой лініі 6 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 177 км²
Упадаюць рака Рычанка, ручаі
Выцякаюць рака Рычанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Муйса (Беларусь)
Муйса
Муйса
Муйса (Віцебская вобласць)
Муйса
Муйса
Мапа

Му́йсавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Браслава каля вёскі Мінкавічы, на адлегласці ў 5 км ад мяжы з Літвой. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Рычанка, якая цячэ праз возера.

Плошча Муйсы складае 1,6 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,9 м. Даўжыня возера 2,01 км, найбольшая шырыня — 1,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 6 км. Аб'ём вады ў возеры складае 4,16 млн. м³, плошча вадазбору — 177 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, разараныя. Берагі вадаёма нізкія, забалочаныя. На поўначы і поўдні берагі зліваюцца з схіламі катлавіны.

Пойма мае шырыню да 350 м, знаходзіцца пад лугам. Дно Муйсы плоскае. Прыбярэжная зона вузкая, высланая пяском і глеем, на большых глыбінях дно сапрапелістае. Возера моцна зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 250 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.