Мукан Тулебаевіч Тулебаеў
Мукан Тулебаевіч Тулебаеў | |
---|---|
каз.: Мұқан Төлебаев | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1960[1] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
![]() |
Мукан Тулебаевіч Тулебаеў (каз.: Мұқан Төлебаев, 13 сакавіка 1913, с. Каршыган, Сямірэчанская вобласць, Туркестанскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя — 2 красавіка 1960) — казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы. Народны артыст СССР (1959). Сталінская прэмія (1949).
Адзін з аўтараў музыкі Дзяржаўнага гімна Казахскай ССР (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 лютага (13 сакавіка) 1913 года ва ўрочышчы Каршыган Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства Расійскай імперыі (цяпер — Саркандскі раён Алмацінскай вобласці Казахстана). Паходзіць з роду Садыр племя Найман Сярэдняга жуза.[2]
Першым яго настаўнікам быў дзядзька, акын і дамбрыст — Апырбай Ауэльбаеў.
У 1929—1933 гадах вучыўся ў Капальскім педагагічным тэхнікуме.
Летам 1936 года ўдзельнічаў у аглядзе талентаў, лепшыя з якіх былі накіраваны ў Алма-Ату, а потым на вучобу ў Маскву. У 1938—1941 вучыўся ў Казахскай опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. Спачатку вучыўся па класе вакалу, затым праз 2 гады перавёўся на кампазітарскае аддзяленне па класе Б. Шэхтэра , а пазней — Р. Гліэра.
У пачатку вайны знаходзіўся ў шэрагах народных апалчэнцаў у Маскве, увосень 1941 года па стане здароўя вярнуўся ў Алма-Ату.
З 1941 па 1946 год браў урокі кампазіцыі ў Я. Брусілоўскага.
У 1942—1944 гадах — дырыжор Казахскага дзяржаўнага аркестра народных інструментаў імя Курмангазы ў Алма-Аце.
У 1951 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю, дзе вучыўся ў М. Мяскоўскага і У. Ферэ .
У 1953—1956 гадах выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі.
З 1942 года — член Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1948 года — член праўлення, з 1956 па 1960 — старшыня праўлення. Член праўлення Саюза кампазітараў СССР .
Дэпутат Вярхоўнага Савета Казахскай ССР 4-5-га скліканняў.
Памёр 2 красавіка (па іншых крыніцах — 2 чэрвеня[3]) 1960 года. Пахаваны ў Алма-Аце на Цэнтральных могілках.[4]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст.1946), сімфанічная паэма «Казахстан» (1951), харавая сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні.
Складальнік зборніка народных казахскіх песень «Макпал» (1979).
Зноскі
- ↑ а б Тулебаев Мукан Тулебаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Казахская политическая и интеллектуальная элита: клановая принадлежность и внутриэтническое соперничество . Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
- ↑ Тулебаев Мукан Тулебаевич (1913—1960) . Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2014. Праверана 22 верасня 2014.
- ↑ Место захоронения(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 5 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тулебаеў Мукан Тулебаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мукан Тулебаевіч Тулебаеў
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Сямірэчанскай вобласці
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Народныя артысты СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Асобы на марках