Мукдахан (правінцыя)
Выгляд
| Мукдахан | |||
|---|---|---|---|
| тайск.: จังหวัดมุกดาหาร | |||
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 27 верасня 1982[1] | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | TH-49 | ||
| Паштовыя індэксы | 49 | ||
| Афіцыйны сайт | |||
Мукдахан (тайск.: จังหวัดมุกดาหาร) — правінцыя ў Тайландзе. Знаходзіцца ў рэгіёне Ісан, на паўночным усходзе краіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мукдахан. Правінцыя была ўтворана 27 верасня 1982 года. З 1907 года і да гэтага моманту яна ўваходзіла ў склад правінцыі Накхонпханам.
Большая частка правінцыі размешчана ў даліне Меконга, а на яе захадзе ўзвышаюцца горы Пхупха, пакрытыя густымі лясамі. Мяжуе з правінцыямі Накхонпханам (на поўначы), Саканакхон (на паўночным захадзе), Каласін (на захадзе), Роет (на паўднёвым захадзе), Ясатхон і Амнатчарэн (на поўдні), а таксама з Лаосам (на ўсходзе). Мяжа з Лаосам (з правінцыяй Саванакхет) поўнасцю праходзіць па рацэ Меконг. Плошча правінцыі — 4339,8 км².