Мулу Нега
Мулу Нега | |
---|---|
Нараджэнне | 15 лістапада 1967[1] (55 гадоў) |
Адукацыя |
Мулу Нега Кахсай — эфіопскі навуковец і палітык, займае пасаду кіраўніка выканаўчай улады пераходнага ўрада Тыграя і федэральнага міністра навукі і адукацыі Эфіопіі[2]. У лістападзе 2020 года падчас канфлікту ў Тыграі Палата Федэрацыі прызначыла Мулу Негу замест Дэбрэцыана Гебрэмікаэля кіраўніком выканаўчай улады рэгіёну Тыграй[3]. У студзені 2021 года Мулу прапанаваў сваю адстаўку заявіўшы, што адміністрацыя не можа справіцца з сітуацыяй.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Мулу нарадзіўся 15 лістапада 1967 года[4]. Ён атрымаў доктарскую ступень ў Універсітэце Твэнтэ ў 2012 годзе з дысертацыяй пад назвай «Якасць і забеспячэнне якасці ў эфіопскай вышэйшай адукацыі: крытычныя праблемы і практычныя наступствы»[4]. Пасля Мулу працаваў асістэнтам прафесара ў Універсітэце Адыс-Абебы.
6 мая 2020 года стаў міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Эфіопіі[2].
Падчас канфлікту ў Тыграі ў лістападзе 2020 года Мулу Нега быў прызначаны кіраўніком выканаўчай улады пераходнага ўрада Палатай Федэрацыі[3], каб замяніць Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з НФВТ на пасадзе прэзідэнта рэгіёну. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), Мулу Негу падаў заяву аб адстаўцы ў канцы студзеня 2021 года, заявіўшы, што пераходная адміністрацыя не мае паўнамоцтваў рэагаваць на «цяжкае становішча народа Тыграя, які памірае ад голаду і пакутуе ад сэксуальнага дамагання замежных сіл»[5].
6 мая 2021 кіраўніком пераходнага ўрада Тыграя замест яго стаў заменены Абрахам Белай[6].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Мулу жанаты і мае траіх дзяцей.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ https://web.archive.org/web/20170809114014/https://www.utwente.nl/en/bms/cheps/education/phd-page/cheps-alumni-and-their-theses/thesis%20Kahsay%20final.pdf
- ↑ а б H.E Mulu Nega Kahsay (PhD) (недаступная спасылка). Ministry of Science and Education. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
- ↑ а б Tigray interim gov't plans regional, zonal overhaul (21 лістапада 2020).
- ↑ а б Quality and quality assurance in Ethiopian higher education: critical issues and practical implications . University of Twente (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2017.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. [66 – 25 January 2021] . Europe External Programme with Africa (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia replaces head of interim gov’t in war-wracked Tigray (англ.) . www.aljazeera.com.