Мультыкультуралізм
Мультыкультуралізм, таксама культурны плюралізм — тэрмін, які апісвае суіснаванне мноства культур на адной тэрыторыі без дамінавання якой-небудзь з іх.
Тэрмін узнік у Канадзе ў 1960-я гадах у ходзе пошукаў шляхоў вырашэння сітуацыі і кіравання бікультурнай (англа-французскай) краінай. У канадскім выпадку гэта было прадыктавана небяспекай квебекскага сепаратызму. Абвяшчаючы асноўнай мэтай свайго кіравання пабудову мультыкультурнага, не мультынацыянальнага, грамадства, канадскія ўлады спрабавалі, з аднаго боку, нейтралізаваць сепаратысцкія памкненні франкамоўных суайчыннікаў, з другога — змякчыць занепакоенасць англамоўнай большасці адносна нацыянальна-дзяржаўнай цэласнасці краіны. Афіцыйнае палітычнае прызнанне ён атрымаў у 1971 годзе.
З цягам часу тэрмін стаў распаўсюджвацца ў іншых краінах. У Аўстраліі гэта паняцце стала ўжывацца з 1970-х, калі краіна адмовілася ад расізму і перайшла да канцэпцыі «плавільнага катла», характэрнай для ЗША, і больш талерантнай міграцыйнай палітыцы, якая спрыяла прытоку высокакваліфікаваных спецыялістаў з Азіі. Адначасна мультыкультуралізм паўстае ў Злучаных Штатах, дзе ён набыў дадатковы адценне, хутка пераросшы рамкі расы і этнасу і ўключыўшы ў сябе такія элементы, як пол, сексуальную арыентацыю, клас і г. д.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Косьмин А.Д., Чернявский А.Г., Камаева Л.О. Генезис и эволюция мультикультурализма // Образование и право : журнал. — 2021. — № 7. — С. 11—21.