Муляр (фільм)
Муляр | |
---|---|
польск.: Murarz | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Працягласць | 16 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1981 |
IMDb | ID 0070420 |
«Муляр» (польск.: Murarz) — дакументальны фільм, зняты ў 1973 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2]. Прэм’ера фільма адбылася ў 1981 годзе[2].
Апісанне фільма
[правіць | правіць зыходнік]Дакументальны фільм пра муляра , якога ў сталінскія часы партыя заахвоціла стаць узорным работнікам і спрыяць справе камунізму. Як маладога актывіста, яго прасунулі па службе. Ён прыгадвае: «Я стаў чынушам, а не актывістам… Я займаўся папяровай працай, я задыхаўся і мне прыходзілася ўпускаць свежае паветра праз акно… А потым надышоў 1956 год, і раптам усё рухнула. Было крыху балюча. Паўставала пытанне: што цяпер? І ў 1956 годзе я папрасіў, каб мяне замянілі і адправілі працаваць на вытворчасць. Я вярнуўся туды, адкуль прыйшоў». Камера паказвае муляра — чалавека, чыё жыццё было зрасходавана вышэйстаячымі ідэалагічнымі сіламі — чаргуючы сцэны з першамайскага параду і яго паўсядзённага жыцця[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 242—243.
- ↑ а б Murarz (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Муляр» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Муляр» на сайце «FilmPolski.pl»