Муніцыпальны раён (Расія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Муніцыпальны раён, муніцыпальнае ўтварэнне, якое аб'ядноўвае некалькі гарадскіх, сельскіх паселішчаў і, магчыма, міжсяленых тэрыторый, аб'яднаных агульнай тэрыторыяй.

Адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёна з'яўляецца населены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэння.

Паняцце «муніцыпальны раён» з'явілася пасля прыняцця Федэральнага закона ад 6 кастрычніка 2003 г. № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі».

Як правіла, муніцыпальныя раёны былі створаныя ў межах «старых» раёнаў, перанятых ад савецкай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. У шэрагу выпадкаў былыя райцэнтры не захацелі ўвайсці ў склад муніцыпальнага раёна, што прывяло да таго, што ў раёнах засталася занадта малая колькасць насельніцтва і недастатковы збор падаткаў, бюджэты стратныя.

Паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна[правіць | правіць зыходнік]

У артыкуле 15 Федэральнага закона [агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі»] вызначаюцца пытанні мясцовага значэння, якія павінны вырашацца на ўзроўні муніцыпальнага раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца арганізацыя медыцыны і адукацыі на тэрыторыі раёна, забеспячэнне паселішчаў далучэннем да камунікацый, арганізацыя архіваў, бібліятэк, ажыццяўленне функцый апекі і апякунства. У кампетэнцыю муніцыпальных раёнаў уваходзіць развіццё і ўтрыманне сеткі аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна, транспартнага абслугоўвання, арганізацыя ўтылізацыі і перапрацоўкі бытавых і прамысловых адыходаў. Муніцыпальны раён адказны за арганізацыю аховы грамадскага парадку на тэрыторыі муніцыпальнага раёна муніцыпальнай міліцыяй.

У цяперашні час муніцыпальныя раёны ў большасці выпадкаў, з'яўляюцца распарадчыкамі бюджэтаў на ўсёй тэрыторыі раёна, уключаючы тэрыторыі паселішчаў: сельскія паселішчы, якія ўваходзяць ў раён, не маюць бюджэтаў, а толькі сметы выдаткаў. У адпаведнасці з заканадаўствам, муніцыпальны раён таксама здзяйсняе выраўнаванне ўзроўня бюджэтнай забяспечанасці паселішчаў, якія ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна, за рахунак сродкаў бюджэту муніцыпальнага раёна.