Мурава (Пружанскі раён)
Аграгарадок
Мурава
|
Мура́ва[1] (трансліт.: Murava, руск.: Мурава) — аграгарадок[2] у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавета.
Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Пружан, за 114 км ад Брэста[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Расійскай імперыі ўваходзіла ў Сухопальскую воласць Пружанскага павета Гродзенскай губерні.
За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павета Палескага ваяводства. Вёска была сядзібай Хрысціянскага саюза пяцідзясятнікаў, колькасць вернікаў складала да 100 чалавек.
З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 па 16 ліпеня 1954 — цэнтр Мураўскага сельсавета.
Мураўская школа
[правіць | правіць зыходнік]У 1863 годзе, у цэнтры Муравы, каля царквы было адкрыта царкоўна-прыходскае вучылішча, дзе вучылася 30 дзяцей, усе хлопчыкі. Настаўнікамі былі поп і дыякан. У 1868 годзе ў вучылішчы было 48 вучняў.
Вучылішча было двухкласным. Галоўным і абавязковым прадметам у вучылішчы былі царкоўная і грамадзянская грамата, гэта значыць, уменне чытаць і завучваць на памяць малітвы. Такія ж прадметы як мова (пісьмова) і арыфметыка былі не абавязковыя.
У польскі перыяд у вёсцы Мурава была толькі чатырохгадовая школа, а да канца 1930-х гадоў - шасцігадовая, з навучаннем на польскай мове.
Толькі адзін чалавек пасля заканчэння гэтай школы змог паступіць у гімназію. Дырэктарам школы ў гэты час быў Пярдэня, а пазней Стэфан Сасноўскі. Настаўнікі жылі ў казённым доме і на прыватных кватэрах. Вядомы толькі іх прозвішчы: Талчынскі, Уейскі, Заенскі, Сурвіла. Закон Божы выкладалі дыякан і поп: Перапечны, Марціновіч.
У 1939 годзе быў пабудаваны новы будынак для школы.
Першы выпуск вучняў Мураўскай сямігадовай школы быў ў 1950 годзе, а першы выпуск сярэдняй школы - у 1959 годзе. У 1959 годзе быў пабудаваны новы будынак школы і спартыўная зала на старым падмурку. З гэтага часу школа стала сярэдняй агульнаадукацыйнай. У 1963 годзе адзначалі 100 гадоў з дня заснавання школы, быў выпушчаны спецыяльны нумар газеты. У гэты час у Мураўскай сярэдняй школе вучылася 370 вучняў з усіх вёсак Сухопальскага сельсавета. Навучалі 22 прадметам, галоўнымі з якіх былі руская, беларуская мова і матэматыка. У школе працавалі 23 настаўнікі з адпаведнай педагагічнай адукацыяй.
У 1966-1967 гадах ў Мураўскай сярэдняй школе навучалася 382 вучня і працавала 25 настаўнікаў. Сярэднюю адукацыю ў школе атрымалі за гэты час 207 вучняў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 187 двароў, 236 жыхароў
- 1921 год — 115 двароў, 489 жыхароў[4]
- 1970 год — 817 жыхароў
- 1999 год — 251 двор, 582 жыхары
- 2003 год — 239 двароў, 593 жыхары
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла ахвяр фашызму
- Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
- Царква Казанскага абраза Божай Маці (1996) — аб’ект спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь
- Могілкі нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай вайны (1915—1918)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Пружанского районного Совета депутатов от 28 февраля 2008 года № 62 "О преобразовании сельских населенных пунктов Пружанского района в агрогородки" .
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 27.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 27.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх