Мурад I
| Мурад I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. مُراد اوَّل | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Архан I | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Баязід I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
29 чэрвеня 1326 |
||||||
| Смерць |
28 чэрвеня 1389 (62 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[2] | ||||||
| Бацька | Архан I | ||||||
| Маці | Нілюфер Хатун[d] | ||||||
| Жонка | Кера Тамара[d] | ||||||
| Дзеці | Баязід I, Саўчы Бег[d], Нефісэ Хатун[d] і Yakub Çelebi[d] | ||||||
| Веравызнанне | іслам[3] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Мура́д I, таксама Мурад Богападобны (1326 — 15 чэрвеня 1389) — трэці бей Асманскага бейліка (з 1362), першы султан Асманскай імперыі (1383—1389).
Сын Архана І і Нілюфер-хатун.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прыйшоў да ўлады пасля смерці бацькі. У 1362 годзе захапіў горад Адрыянопаль (Эдырнэ), у які ў 1365 годзе перанёс сваю сталіцу. У 1371 годзе разбіў войска аб’яднанай хрысціянскай кааліцыі ў бітве на Марыцы. У 1383 годзе прыняў тытул султана.
Праводзіў палітыку, накіраваную на ўмацаванне цэнтральнай улады. Лічыцца заснавальнікам інстытутаў дывана, кадзіяскераў (вышэйшых суддзяў) і сістэмы цімараў, а таксама корпуса янычар і сістэмы дзеўшырме. Падзяліў свае ўладанні на дзве правінцыі — Анатолю (Малая Азія) і Румелію (Балканы).
* цёмна-чырвоны — пачатак уладарання
* чырвоны — канец уладарання
* ружовы — васальныя дзяржавы
У 1385 годзе захапіў Сафію, у 1386 годзе — Ніш і далучыў да імперыі большасць балгарскіх зямель. У 1386 годзе (па іншых звестках, у 1387 або 1388) пацярпеў паражэнне ад сербаў у бітве пры Плочныку.
Паводле легенды, забіты сербскім шляхцічам Мілашам Обілічам, які прабраўся падчас Косаўскай бітвы 1389 года ў шацёр Мурада. Пераемнікам стальца стаў яго сын Баязід I[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурад I