Мурад III
| Мурад III | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. Murâd-ı sâlis | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Селім II | ||||||
| Пераемнік | Мехмед III | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
4 ліпеня 1546 |
||||||
| Смерць |
16 студзеня 1595 (48 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[1] | ||||||
| Бацька | Селім II[2] | ||||||
| Маці | Нурбану Султан[d] | ||||||
| Дзеці | Мехмед III, Ayşe Sultan[d], Fahrihan Sultan[d], Fatma Sultan[d], Mihrimah Sultan[d] і Hümaşah Sultan[d] | ||||||
| Веравызнанне | суніты і іслам[3] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
Мурад III (1546—1595) — султан Асманскай імперыі (1574—1595).
Быў абвешчаны султанам у снежні 1574 пасля смерці бацькі, султана Селіма II. Яго кіраванне было адзначана частай барацьбой за панаванне ў гарэме, паўстаннямі янычар і вялікай карупцыяй. Як і яго бацька, Мурад III быў слабай асобай, вёў тыповае ісламскае жыццё.
Хоць быў забяспечаны афіцыйны мір з Аўстрыяй і Венецыяй, тут заўсёды адбываліся невялікія сутычкі. У 1581 і 1583 Асманскай імперыяй на чале з Мурадам III былі праведзеныя ваенныя кампаніі ў Персіі, Крыме і Закаўказзі. Аднак межы імперыі значна павялічыць не атрымалася, таму што султан не быў зацікаўлены ў вайне.
Мурад III наладзіў шчыльныя стасункі з Англіяй, атрымліваў адтуль матэрыялы для вытворчасці артылерыйскай зброі, абмяркоўваў з каралевай Елізаветай І магчымасць сумесных дзеянняў супраць Іспаніі.
Султан Мурад III памёр у 1595, у выніку эпілептычнага прыпадку.
Дзеянне рамана Архана Памука «Мяне клічуць Чырвоны» адбываецца ў часы Мурада III.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мірны дагавор Мурада III і Стэфана Баторыя Архівавана 27 студзеня 2007. (пол.)