Муранскі Град
Замак | |
Муранскі Град | |
---|---|
| |
48°45′31″ пн. ш. 20°03′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Дата скасавання | XVIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муранскі замак (Муранскі град) (славацк.: Muránsky hrad) — замак у Славакіі ў Банскабістрыцкім краі каля вёскі Мурань раёна Рэвуца.
Размешчаны ў паўднёвай частцы горнага масіва Муранска Планіна, на тэрыторыі аднайменнага нацыянальнага парку, на гары Цыганка ў 9 км на паўднёвы захад ад г. Рэвуца.
Трэці з самых высакагорных замкаў Славакіі, знаходзіцца на вышыні 938 м над узроўнем мора, пасля Ліптаўскага замка (1001 м) і Зньева (963 м).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1241 годзе яшчэ да нашэсця мангола-татараў у гатычным стылі. У першыню згадваецца як Castrum Movran, адносіцца да 1271 года. У 1430 годзе замак занялі атрады гусітаў. Каля 1500 года замкам валодаў палацін Венгрыі, магнат Іштван Запальяі. У сярэдзіне XVI стагоддзя яго неаднаразова абложвалі атрады раўбрытараў.
У 1644 годзе з дапамогай сваёй будучай трэцяй жонкі Марыі Чэшкі Муранскі замак захапіў граф Ферэнц Веселені.
Замак не раз перабудоўваўся на працягу XVI—XVII стагоддзяў, у 1760 годзе быў канчаткова разбураны.
Да нашых дзён нядрэнна захавалася брама, часткова — фрагменты сцен.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Muráň, castle (ruin). Сайт замкі Славакіі Архівавана 8 сакавіка 2014. (славацк.)