Мурлат
Мурлат[1] (ад ням.: Mauer — «сцяна» і ням.: Latte — «брус», «ашэстак») — элемент дахавай сістэмы будынка.
Прадстаўляе сабой брус або бервяно, выкладзенае зверху па перыметры вонкавай сцяны. Служыць крайняй ніжняй апорай для крокваў. Традыцыйна вырабляецца з дрэва, аднак, пры будаўніцтве металічнага дахавага каркаса можа прымяняцца швелер, двухтаўр і інш.
У залежнасці ад крутасці пахілу і даўжыні навісяў, мурлатам для крокваў можа выступаць альбо верхні брус, якім прыціснутыя бэлькі паддашкавага перакрыцця, альбо любы з наступных. Прызначэнне мурлата — размеркаванне засяроджанай нагрузкі, якая перадаецца кропкамі апірання крокваў на ўсю плошчу верхняй частцы сцяны, другое прызначэнне, гэта прывязка даху да сцен дома.
Мурлат кладзецца з некаторым водступам ад знешняй абзы сцяны і мацуецца да яе (да сцяны). Знізу ізалюецца воданепранікальным матэрыялам (напрыклад: руберойдам у некалькі слаёў), якія прадухіляюць гніенне драўніны з прычыны кандэнсацыі вільгаці з-за розніцы ў тэмпературы паміж сцяной і дрэвам. Кожнае звяно мурлата звязваецца з двума суседнімі, што разам з мацаваннем да крокваў стварае надзейную, стабільную канструкцыю па ўсім перыметры дахавай сістэмы. Мурлат можа таксама асобнымі сегментамі подкладываться пад кроквенныя ногі.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Соединение стропил
- Установка мауэрлата
- Воротынцев Владислав Александрович. Конструкция норвежских каркасных домов. — Екб: Ridero, 2016. — 146 с. — ISBN 978-5-4483-5576-9. Архівавана 24 сакавіка 2017.