Мус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мус (фр.: moussemousse «пена») — салодкая дэсертная страва, якая з'яўляецца фірмовым для французскай кухні.

Падрыхтоўваюць з араматычнай асновы (фруктовага ці ягаднага соку, пюрэ, вінаграднага віна, шакаладу, кавы, какава і інш.), харчовых рэчываў, якія спрыяюць утварэнню і фіксацыі пеністага стану муса (яечныя бялкі, жэлацін, агар-агар), а таксама харчовых рэчываў, якія надаюць страве салодкі смак або ўзмацняюць яго (цукар, сахарын, мёд, патака). Часам замест яечных бялкоў і жэлаціну выкарыстоўваецца заменнік у выглядзе маннай крупы, якая здольная добра набракаць і валодае клеючымі ўласцівасцямі, што дазваляе прыблізна імітаваць неабходны стан стравы.