Мусала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мусала
балг. Мусала
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 925 м
Адносная вышыня2 473 м
Размяшчэнне
42°10′45″ пн. ш. 23°35′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Хрыбет ці масіўРыла 
Мусала (Балгарыя)
Мусала
Мусала
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мусала (балг.: Мусала́) — вяршыня ў Балгарыі, у гарах Рыла, самая высокая на Балканскім паўвостраве (2925 м). Горналедавіковы рэльеф. Складзеная гранітамі. Метэастанцыя. Турызм, альпінізм.

Сярэднія гадавыя тэмпературы: −2.9 °C, сярэдняя тэмпература лютага — −12.0 °C, сярэдняя жніўня — 5,4 °C, абсалютная мінімальная тэмпература −31.2 °C, абсалютная максімальная тэмпература 18,7 °C. У сярэднім 254 дзён у годзе Мусала пакрыта снегам. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры.

Горна-лугавыя глебы. Пакрыта ў асноўным альпійскай расліннасцю. У паўднёвай частцы масіва вяршыні знаходзяцца горныя пашы.