Мустафа Кемаль Атацюрк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Mustafa Kemal Ataturk looking through a train window over Turkish flag.jpg

Мустафа́ Кема́ль Атацю́рк (турэцк.: Mustafa Kemal Atatürk; 19 мая 1881, Салонікі — 10 лістапада 1938, Стамбул) — турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі. Сапраўднае імя — Газі Мустафа Кемаль-паша. 24 лістапада 1934 турэцкі парламент прысвоіў яму прозвішча «Атацюрк» («бацька туркаў»).

Здольны і выбітны армейскі афіцэр падчас Першай сусветнай вайны, пасля паражэння Асманскай імперыі ўзначаліў турэцкі нацыянальна-вызваленчы рух, які завяршыўся скасаваннем султанату (1922) і стварэннем Турэцкай Рэспублікі (1923). Ліквідаваў халіфат (1924).

Прэзідэнцтва Атацюрка азначылася правядзеннем палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформ. Прыхільнік ідэалогіі асветніцтва Атацюрк імкнуўся ператварыць былую Асманскую імперыю ў сучасную, дэмакратычную і секулярную нацыянальную дзяржаву. Прынцыпы рэформ Атацюрка, на якіх заснаваная Турэцкая Рэспубліка, вядомыя як Кемалізм.

Глядзіце таксама: