Мусульманскія могілкі ў Студзянцы
Выгляд
| Мусульманскія могілкі ў Студзянцы | |
|---|---|
| 51°56′13″ пн. ш. 23°12′46″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Гісторыя | |
| Дата заснавання | XVII стагоддзе |
Мусульманскія могілкі ў Студзянцы (Бельска-Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча) былі заснаваныя ў канцы XVII стагоддзя і выкарыстоўваліся да Другой сусветнай вайны.
Да нашых дзён захавалася каля 160 каменных надмагілляў з надпісамі на арабскай, польскай і рускай мовах. Усе магілы, згодна з традыцыяй, звернутыя ў бок Меккі. Сярод пахаваных тут, верагодна заснавальнік уланаў — Аляксандр Улан-Асанчуковіч і яго пераемнікі, у тым ліку удзельнікі войнаў за незалежнасць 1790−1794 гг. генерал Юзаф Бяляк і палкоўнік Якуб Азулевіч .
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Апісанне некропаля Архівавана 11 жніўня 2022.
