Мухаджыры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мухаджыры
(مہاجر‎)
A couple migrating from India To Pakistan with their household stuff and cattle during Partition.JPG
Рэканструкцыя побыту перасяленцаў ў Пакістан
Агульная колькасць 1929500(2021 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Pakistan.svg Пакістан 
Мова урду
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы сіндхі, гуджаратцы, раджастханцы

Мухаджыры (урду: مہاجر) — буйная культурная група пакістанцаў, якая склалася ў выніку перасялення мусульман з розных частак паўвострава Індастан з-за падзелу Брытанскай Індыі на Індыю і Пакістан. Агульная колькасць (2021 г.) — 1 929 500 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове XX ст. антыкаланіяльны рух у Брытанскай Індыі быў расколаты па рэлігійнай прыкмеце. Самая ўплывовая партыя Індыйскі нацыянальны кангрэс аб'ядноўвала прадстаўнікоў розных рэлігій, але большасць у ёй складалі выхадцы з індуісцкіх колаў. Мусульманская ліга імкнулася адстойваць інтарэсы пераважна мусульман. У выніку паміж палітыкамі была заключана дамоўленнасць аб стварэнні 2 незалежных дзяржаў — мусульманскага Пакістана і Індыі. У рэчаіснасці гэта значыла перасяленне значнай колькасці насельніцтва. Міграцыя мухаджыраў стала адной з найбуйнейшых у гісторыі чалавецтва.

Перасяленне мусульман з Індыі на тэрыторыю Пакістана адбывалася ў некалькі этапаў:

Першы этап ахопліваў перыяд стварэння 2 дзяржаў і быў самым масавым. Тэрмін мухаджыр, які выкарыстоўваўся ў Пакістане, паходзіў ад араб. مهاجر‎‎ («перасяленец»). У некаторых выпадках перасяленцы пераязджалі добраахвотна, але часцяком — пад ціскам гвалту з боку індуістаў і сікхаў. Яны належылі да розных этнічных супольнасцей і размаўлялі на розных мовах. У Пакістане яны маглі атрымаць кампенсацыю за страчаную маёмасць за лік маёмасці, пакінутай перасяленцамі-індуістамі. Аднак перасяленне індуістаў у Індыю было значна меньшым па колькасці. Да таго ж перасяленцы-індуісты часцей з'яўляліся беднымі сялянамі, у той час як многія перасяленцы-мусульмане належылі да сярэдніх і вышэйшых пластоў насельніцтва. Таму кампенсацыі атрымаліся сімвалічнымі. Большасць мухаджыраў на першым этапе аддавалі перавагу пераезду ў Сінд. У 1951 г. яны склалі 57% жыхароў Карачы.

Пасля 1947 г. міграцыя мусульман з Індыі працягвалася. У Пакістане, дзе адбываліся дзяржаўныя пераўтварэнні, патрабавалася адукаваная працоўная сіла, там лягчэй было знайсці працу і прасоўвацца па сацыяльнай лесвіцы. Пераезд тысяч адукаваных мусульман непакоіў улады Індыі. У 1952 г. была ўведзена пашпартная сістэма паездак паміж 2 дзяржавамі, прычым выхадцы з Індыі маглі атрымаць пашпарт толькі з дазволу спецыяльнай камісіі ў Дэлі. Гэта стала прычынай нелегальнай міграцыі, у тым ліку праз тэрыторыю Усходняга Пакістана. Але да 1971 г. міграцыя значна скарацілася.

У 1971 г. Усходні Пакістан абвясціў незалежнасць і ператварыўся ў дзяржаву Бангладэш. Частка мухаджыраў, што апынулася ў ёй, жадала пераехаць на асноўную тэрыторыю Пакістана, але не здолела зрабіць гэта па розных прычынах. Улады Пакістана не арганізоўвалі захадаў для дапамогі ім. На трэцім этапе міграцыя канчаткова страціла масавы характар.

Палітыка Пакістана ў дачыненні да мухажыраў значна мянялася на працягу ўсёй другой паловы XX ст. Першапачаткова многія прадстаўнікі ўлад самі з'яўляліся мухаджырамі, таму віталі перасяленне адзінаверцаў. Пры падтрымцы дзяржавы адукаваныя мусульмане з Індыі хутчэй дасягалі поспеху ў бізнесе, палітыцы і арміі, чым мясцовыя жыхары. Галоўнай мовай зносін і адукацыі стала ўрду. Але падвышэнне ўплыву мухаджыраў сустрэла незадаволенасць сярод прадстаўнікоў іншых груп насельніцтва. Зульфікар Алі Бхута арганізаваў рэформы, што павінны былі скараціць магутнасць супольнасці мухаджыраў. Ён звольніў каля 1000 армейскіх афіцэраў, якія размаўлялі на ўрду, увёў сістэму квот у дзяржаўны апарат. У Карачы адбыліся сутычкі паміж мухаджырамі і сіндхамі, пазней — паміж мухаджырамі і пуштунамі. Але гэта толькі садзейнічала гуртаванню мухаджыраў, распаўсюджанню іх самасвядомасці. З 1978 г. яны пачалі стварэнне асобных мухаджырскіх арганізацый. Падчас дыктатуры М. Зія-уль-Хака стала прынята казаць пра існаванне «мухаджырскага нацыяналізма».

З 1990-х гг. зноў назіраецца адраджэнне ўплыву мухаджыраў у палітыцы і бізнесе. Так, найбольш уплывовымі палітыкамі, па паходжанню мухаджырамі, сталі Наваз Шарыф і Первез Мушараф. Тым не меней, мухаджырская супольнасць не выяўляе адзінства па палітычнай прыкмеце.

Дыяспара[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з эміграцыяй з Пакістана склалася мухаджырская дыяспара за яго межамі. Найважнейшымі краінамі (2021 г.), куды накіроўваліся эмігранты сталі:

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]