Мухалоўкавыя
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мухалоўкавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Валасяніца-белашыйка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Muscicapidae Vigors, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мухалоўкавыя (Muscicapidae) — сямейства птушак атрада вераб'інападобных.
Даўжыня да 23 см, маса да 30 г. Апярэнне розных колераў, у некаторых мухалоўкавых існуе палавы дымарфізм. У асобных відаў сярэднія рулявыя пёры хваста вельмі доўгія. Дзюба шырокая, плоская, са шчацінкамі па краях рота.
Выдзяляецца 5 падсямействаў, 82 роды, каля 360 відаў[1].
Жывуць пераважна ў разрэджаных лясх, парках, садах. Гняздуюцца на дрэвах, кустах, некаторыя — у дуплах. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Еўразіі, акрамя пустынь і тундры. Пералётныя птушкі.
Кормяцца насякомымі (пераважна мухамі, адсюль назва), іншымі дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Нясуць да 10 яец.
Зноскі
- ↑ Самусенка (2000)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Самусенка Э. Мухалоўкавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.