Мухамед Наджыб аль-Рубаіф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мухамед Наджыб аль-Рубаіф
араб. محمد نجيب الربيعي‎‎
Мухамед Наджыб аль-Рубаіф
сцяг
1-ы Старшыня Суверэннага савета
14 ліпеня 1958 — 8 лютага 1963
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Абдул Салам Арэф
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: суніты
Нараджэнне: 1904(1904)
Багдад, Асманскі Ірак
Смерць: 1965(1965)
Багдад, Ірак

Мухамед Наджыб аль-Рубаіф (араб. محمد نجيب الربيعي‎‎) — іракскі дзяржаўны дзеяч. 14 ліпеня 1958 года заняў пасаду першага прэзідэнта Ірака, 8 лютага 1963 года быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў Іраку (правінцыі Асманскай імперыі). Разам з Абдэлем Керымам Касемам браў удзел у Рэвалюцыі 14 ліпеня. Каралю Фейсалу II і яго рэгенту Абдэлю Ілаху путчысты прапанавалі здацца. Кароль і ўся яго сям'я выйшлі з палаца, кожны з іх трымаў над галавой Каран. У той час як яны пакідалі палац, лейтэнант Абдэль Сатар аль-Абасі без загаду адкрыў агонь і расстраляў амаль усю каралеўскую сям'ю. Фейсал II сканаў пазней ад ран у бальніцы, куды яго даставілі. Пасля гэтых падзей Абдэль Керым Касель заняў пасаду прэм'ер-міністра Ірака, а Наджыб аль-Рубаіф стаў старшынёй Суверэннага савета. Падчас перавароту 8 лютага 1963 года Абдэль Касель быў забіты, а Наджыб аль-Рубаіф зняты з пасады. У 1965 годзе Мухамед Наджыб аль-Рубаіф памёр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]