Мухамед Сухарта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мухамед Сухарта
індан.: Haji Muhammad Soeharto
яв.: Haji Muhammad Soeharto
President Suharto, 1993.jpg
 
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Веравызнанне суніты
Нараджэнне 8 чэрвеня 1921(1921-06-08)[1][2][…]
Смерць 27 студзеня 2008(2008-01-27)[4][2][…] (86 гадоў)
Пахаванне
Жонка Tien Soeharto[d]
Дзеці Tutut Soeharto[d], Sigit Harjojudanto[d], Bambang Trihatmodjo[d], Titiek Soeharto[d], Tommy Suharto[d] і Mamiek Soeharto[d]
 
Ваенная служба
Род войскаў Indonesian Army[d]
Званне Jenderal Besar[d]
Бітвы
 
Аўтограф Suharto signature.svg
 
Узнагароды
Grand Collar of the Order of Good Hope кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» Bintang Mahaputra Knight Grand Cross of the Order of the Bath Order of the Nile Collar of the Order of Isabella the Catholic‎

Мухамед Хаджы Сухарта (8 чэрвеня 1921 - 27 студзеня 2008) — інданезійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал. Прэзідэнт Інданезіі з 1968 па 1998 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1921 года ў сям'і дробнага чыноўніка ў вёсцы Кемусук султанату Джак'якарта (Цэнтральная Ява). Працаваў клеркам ў банку.

Прэзідэнт[правіць | правіць зыходнік]

Скарыстаўшыся антыкамуністычнымі дэманстрацыямі студэнтаў, Сухарта ў сакавіку 1966 ўзяў на сябе кіраўніцтва ўрадам, у сакавіку 1967 быў абвешчаны выконваючым абавязкі прэзідэнта, а ў сакавіку 1968 абраны прэзідэнтам. У 1973, 1978, 1983, 1988, 1993 і 1998 пераабіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы. У 1974 годзе Сухарта стаў заснавальнікам кіруючай партыі Галкар, быў старшынёй кансультатыўнага і апякунскага саветаў партыі. На парламенцкіх і мясцовых выбарах Галкар нязменна атрымлівала большасць галасоў. У краіне фактычна ўсталяваўся рэжым аўтарытарнай улады з дамінаваннем ваенных ва ўсіх галінах грамадскага жыцця. Ва ўнутранай палітыцы Сухарта вітаў прыток замежных інвестыцый, а ўжо ў пачатку 1970-х гадоў яму ўдалося спыніць інфляцыю і дамагчыся станоўчых зрухаў у эканоміцы. Інданезія вярнулася ў ААН, у 1967 стала членам-заснавальнікам АСЕАН. У канцы 1975 інданезійскія войскі акупавалі Усходні Тымор, былую партугальскую калонію, на якую прэтэндавала Інданезія, якая лічыла яе сваёй спрадвечнай правінцыяй.

У 1976 годзе Сухарта сышоў у адстаўку з інданезійскай войска па дасягненні 55 гадоў, але паводле канстытуцыі захаваў за сабой пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі краіны.

Зноскі

  1. Сухарто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 Suharto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Suharto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/7211565.stm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).