Мухарэм Байрамі
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Мухарем Бајрами | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 лістапада 1985 (35 гадоў) Скоп’е, СФРЮ |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Мухарэм Байрамі (макед.: Мухарем Бајрами, нар. 29 лістапада 1985, Скоп’е, СФРЮ) — паўночнамакедонскі футбаліст, гуляе на пазіцыі паўабаронцы.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў у Македоніі, а ў 2006—2008 гуляў у Літве. У 2009 вярнуўся ў Македонію, трапіўшы ў клуб «Рэнова». У 2010 у яго складзе стаў чэмпіёнам Македоніі. У 2012 «Рэнова» гуляла ў Лізе Еўропы супраць «Гомеля», і Байрамі забіў гол у адказным матчы ў Гомелі.
У студзені 2013 перайшоў у «Гомель»[1]. Разглядаўся як адзін з патэнцыяльных ігракоў асновы, але з-за траўмы прапусціў пачатак сезону. У выніку з’явіўся ў асноўным складзе «Гомеля» толькі аднойчы (28 красавіка 2013 выйшаў на замену ў матчы супраць мінскага «Дынама»). У чэрвені 2013 спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам[2], а ў жніўні стаў іграком македонскай «Шкендыі»[3].
З 2014 года стаў выступаць за клуб «Шкупі», разам з якім выйграў Другую лігу Македоніі ў сезоне 2014/15.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Македоніі: 2009/10
Бронзавы прызёр чэмпіянату Македоніі (2): 2008/09, 2010/11
Пераможца Кубка Македоніі: 2012
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Македоніі: 2014/15
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de(ням.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)