Муха маркоўная (Chamaepsila rosae) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.
Даўжыня 4—5 мм. Бліскуча-чорная муха з аліўкавым адценнем. Галава, вусікі і ногі рыжавата-жоўтыя, на цемі чорная пляма. Шчыток трохвугольны, рыжы. Крылы шырокія (размах 8 мм) з зеленаватым адценнем.
Пашырана ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Жыве ў вільготных цяністых мясцінах на парасонавых. Дарослыя асобіны кормяцца па квітучых раслінах. Лічынкі развіваюцца ва караняплодах і галінках морквы, сельдэрэю, пастарнаку, пятрушкі, кмену, кропу, з утварэннем мінаў. Моцна шкодзяць раслінам.
Вылятае ў маі — чэрвені, у перыяд цвіцення рабіны. Яйцы адкладвае ў несапраўдныя жоўта-карычневыя коканы вечарам, у пахмурную пагоду — і днём. Перыяд яйцакладкі 30—50 сутак. Сярэдняя плоднасць самкі 100—120 яец. Лічынкі (даўжыня 7 мм) бледна-жоўтыя, бліскучыя, з 2 цёмнымі трохвугольнымі зубцамі на апошнім сегмецце цела. Працягласць развіцця 24—30 сутак. 2 пакаленні за год. Зімуюць пупарыі (лічынкі ў несапраўдным кокане) у глебе.